ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рэспубліканская акцыя "Сямейнае чытанне"
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года

Пяшчотная, мілая, добрая

Пяшчотная, мілая, добрая
Іншыя Навіны

З 12 кастрычніка па 10 лістапада ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Пяшчотная, мілая, добрая”, прымеркаваная да Дня маці (14 кастрычніка).


Лёс кожнага чалавека звязаны з імем маці – увасабленнем пяшчоты і цеплыні. Матчына любоў нараджае ў нас дабрыню і жаданне змяняць жыццё да лепшага.

У розных краінах Дзень маці адзначаюць у розны час.

У Беларусі ён супадае з вялікай праваслаўнай урачыстасцю – Пакровам Прасвятой Багародзiцы – і святкуецца 14 кастрычніка.

Дзень маці дапамагае нам яшчэ мацней адчуць веліч і святасць найважнейшага прызначэння жанчыны, звязанага з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, усвядоміць яе велізарную ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей, маральных ідэалаў. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры ў дзяцей – гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям’і, духоўнае ўзнаўленне грамадства.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 200 сучасных выданняў, якія асвятляюць самыя важныя для кожнай клапатлівай маці тэмы: выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, захаванне сямейных традыцый і звычаяў, планіроўка, абсталяванне і камфортнае ўладкаванне жылля.

Асобны раздзел выстаўкі “Паспяховая жанчына-маці” прысвечаны жанчынам, якія змаглі рэалізаваць сябе і як маці, і як асоба, дабіцца поспеху і кар’ернага росту, выдатна сумяшчаць выхаванне дзяцей і працу.

Экспазіцыя дапоўнена багатым ілюстрацыйным матэрыялам і ўяўляе цікавасць для шырокага кола чытачоў, асабліва маладых мам, якія атрымаюць шмат карысных парад і рэкамендацый.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Да Дня маці Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтавана таксама віртуальная выстаўка "Першае слова ў кожным лёсе".

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам