ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Інтэрнэт-канферэнцыя па карпаратыўнай базе даных “Вучоныя Беларусі”
Перадача ў дар першых факсімільных выданняў кніг Скарыны

Чытанне як настрой жыцця

Чытанне як настрой жыцця
Іншыя навіны

Акцыя “Лета з добрай кнігай”, якая распачала падарожжа па краіне, арганізавана Міністэрствам інфармацыі, Мінскім гарвыканкамам, Мінскім аблвыканкамам, Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкім домам “Звязда”.


Была напачатку некаторая асцярога – не зафармалізаваць бы справу. А то, замест добрага эфекту, і магчымых чытачоў страцім. Сёння ж у кнігі і без таго сапернікаў хапае: і інтэрнэт, і тэлевізар, а самы галоўны, пэўна, – лянота, проста нежаданне чытаць. І гаварыць на фоне сонечных летніх канікул пра вартасці, патрэбы... Ці дапамогуць размовы...

Мінскі гарвыканкам сказаў пра “Лета з добрай кнігай” лаканічна і ясна – на людных праспектах развешаны расцяжкі пра тое, што ідзе такая вось рэспубліканская акцыя. І пачалася яна 1 чэрвеня. “Белкніга” якраз 1 чэрвеня – хоць надвор’е таму не спрыяла – разгарнула шырокі гандаль у парку імя Горкага ў сталіцы. Менавіта гандаль апошнімі кніжнымі навінкамі. Не проста кнігамі, а тымі, што адрасаваны найперш юным чытачам. Іх якраз у апошнія месяцы шмат выдадзена і ў “Мастацкай літаратуры”, і ў Выдавецкім доме “Звязда”, і ў “Адукацыі і выхаванні”, і ў “Пачатковай школе”, і ў “Народнай асвеце”, і ў “Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі”...

Дзіцячая кніга – адзін з прыярытэтных напрамкаў у дзяржаўнай выдавецкай галіне. Многія аўтары, дарэчы, вядомы не толькі ў Беларусі, але ў іншых краінах. Толькі аповесць “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца” Алеся Бадака ў апошнія некалькі гадоў выйшла на рускай, таджыкскай, венгерскай і іншых мовах. Зусім нядаўна надрукавана па-ўкраінску ў часопісе “Кіїв”. Чытаеш яе – і згадваеш добрыя кнігі Івана Сяркова, Альберта Ліханава, Анатоля Алексіна.

“А мы зараз праводзілі ўнутрыбібліятэчны рэйтынг, – расказвае кіраўнік сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Таццяна Швед, – і бачым, з якой ахвотай звяртаюцца самыя юныя да кніг Наталлі Ігнаценкі, Алены Масла, Алены Туравай... Рады хлопчыкі і дзяўчынкі і новаму дзіцячаму часопісу «Буся»”.

Відаць, чытачы ў друкаванай кнігі ўсё ж ёсць. І іх, магчыма, будзе яшчэ болей, калі добрымі дарадцамі ў арганізацыі дзіцячага чытання выступяць дарослыя – і настаўнікі, і бібліятэкары, і самі пісьменнікі.

Алена Стэльмах, намеснік дырэктара Выдавецкага дома “Звязда”, разам з групай дзіцячых паэтаў, празаікаў ужо другі тыдзень вандруе па дзіцячых аздараўленчых летніках Міншчыны. Правядзенню акцыі выдатна спрыяе Мінскі аблвыканкам. І арганізатары ідэалагічнай работы, і кіраўнікі педагагічнай галіны, і культасветработнікі – усе паядналіся ў адным разуменні, што для дзіцячага выхавання кніга сёння як ніколі патрэбна. Таму, мусіць, такім шматлюдным і атрымалася свята кнігі, якое ва Уздзе ў рамках акцыі “Лета з добрай кнігай” арганізавалі па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Цыдзіка.

Песенная ўздзенская старонка – гэта радзіма Пятра Глебкі, Алеся Махнача, Антона Бялевіча, Кандрата Крапівы... У кожнага са згаданых творцаў ёсць вершы і апавяданні для дзяцей. Традыцыі легендарных землякоў працягваюць і шмат хто з нашых сучаснікаў. А самая галоўная традыцыя, якая, несумненна, павінна развівацца і прадаўжацца: кніга – крыніца вывераных, дакладных ведаў, але і крыніца пачуццяў, школа дабрыні і светласці. Як гэтую традыцыю зрабіць важнай і неабходнай часткай жыцця ў сям’і і грамадстве – клопат для ўсіх, хто думае пра будучыню.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.

Крыніца: газета “Звязда”, 21.06.2014

Чытайце таксама:
Лето с хорошей книгой

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам