ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вока мастака
Выданні 1940-х гадоў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Добрыя кнігі для "Лідара"

Добрыя кнігі для "Лідара"
Іншыя навіны

Рэспубліканская акцыя "Лета з добрай кнігай", якая заснавана Мінінфармам, Саюзам пісьменнікаў Беларусі, "Белкнігай", Выдавецкім домам "Звязда" і выканаўчымі камітэтамі рэгіёнаў краіны, прайшла і ў адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Лідар".


Гэта не зусім лагер адпачынку, а па-свойму ўнікальны адукацыйны і выхаваўчы праект Мінскага гарвыканкама. Толькі летам тут працуюць чатыры змены, у час якіх рэалізуюцца самыя розныя праекты, скіраваныя на развіццё ў дзяцей цікаўнасці да спорту, здаровага ладу жыцця, грамадзянскай актыўнасці, авалодвання педагагічным і культурна-асветніцкім досведам. Таму зусім не выпадкова арганізатары акцыі “Лета з добрай кнігай” – прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, кнігагандлю і выдавецкай сферы, а таксама пісьменнікі прыехалі менавіта ў “Лідар”, які знаходзіцца ў маляўнічай лясной зоне, непадалёку ад Мінска, якраз напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сустрэчу з юнымі чытачамі, у падарунак якім выдаўцы прывезлі і камплект кніг-навінак, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны, адкрыў ветэран Уладзімір Пятровіч Галаўнюк. Гвардыі падпалкоўнік у адстаўцы, ён прайшоў многімі франтавымі дарогамі. Пра гэта і ўзнагароды сведчаць – ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеняў, медаль “За баявыя заслугі”… Уладзімір Пятровіч ваяваў у Сталінградзе, на Курскай дузе, вызваляў Беларусь, паспеў паўдзельнічаць і ў вайне з японцамі ў Маньчжурыі. Тройчы паранены. Адзін асколак і зараз носіць пад грудзьмі. Але не толькі да ўласнай памяці пра вайну звяртаўся франтавік, выступаючы перад моладдзю. Ён расказаў, што значылі для яго веды, кніга, якіх герояў мастацкіх твораў захавала яго свядомасць.

Вітаючы хлопчыкаў і дзяўчынак, якія сабраліся ў “Лідары”, міністр інфармацыі Лілія Ананіч расказала пра тое, што робіцца ў краіне па захаванні гістарычнай памяці. Назвала тыя кнігі, якія прыйшлі да чытача ў апошні час і прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне: “Партызанская зброя”, “Вечны агонь Перамогі”, “Обаль” Алеся Савіцкага, “Генерал Корж. Невядомыя старонкі” Мікалая Смірнова, “Вайна – самы страшны грэх” Таццяны Падаляк, “Пеўчыя 1941 года” Георгія Марчука… Пад вокладкай кожнай з іх – не толькі інфармацыя пра герояў і подзвігі. У мастацкіх, публіцыстычных адкрыццях аўтараў – пакуты і трагедыі, мужнасць і гераізм нашых папярэднікаў. І пра гэта проста нельга забывацца. Іначай наша краіна, усе мы станем нашмат бяднейшымі – і духоўна, і нават фізічна, матэрыяльна.

– Прыемна, што кніга і юнага чытача прымушае задумацца пра сур’ёзныя, знакавыя ў выхаванні чалавека і грамадства рэчы,– заўважыў на сустрэчы ў “Лідары” намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Ігар Карпенка. – Створаны зусім нядаўна адукацыйна-аздараўленчы цэнтр збірае крэатыўных, скіраваных да актыўнай грамадскай дзейнасці школьнікаў. І калі тая ці іншая кніга западзе ў душы і сэрцы, стане часткай іх свядомасці, можна смела разлічваць, што менавіта ў такой кнігі ў нашай краіне будучыня, новыя тыражы. Мне здаецца, што “Лідар” мог бы стаць пляцоўкай для дзейснай творчай лабараторыі юных журналістаў, юных паэтаў і празаікаў. Вопыт журналісцкай, літаратурнай творчасці – хіба гэта не важна для людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй? Спадзяюся, што вялікая ўвага да такой пастаноўкі пытання будзе нададзена і ў Саюзе пісьменнікаў краіны, і ў Інстытуце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў. Найперш – у выданнях дзіцячых і маладзёжных.

Акцыя “Лета з добрай кнігай” працягваецца. У Мінску і Мінскай вобласці, у іншых рэгіёнах краіны. Пісьменнікі часта сустракаюцца з юнымі чытачамі. А ў бібліятэкі прыходзяць новыя кнігі.

Аўтар публікацыі: Сяргей Заламай.

Крыніца: газета "Звязда"

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам