ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання
З верай і надзеяй

У свеце беларускай фантастыкі

У свеце беларускай фантастыкі
Іншыя навіны

З 11 чэрвеня па 20 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) працуе тэматычная выстаўка “У свеце беларускай фантастыкі”, арганізаваная ў межах рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай”.


Жанр фантастыкі валодае асаблівай здольнасцю прымусіць чытача думаць і адчуваць. Глыбіня і шырыня думкі, абвостраная эмацыянальнасць – уласцівасці фантастыкі, якія прыцягвалі найбуйнейшых пісьменнікаў на працягу ўсёй гісторыі літаратуры.

Экспазіцыя, прапанаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, змяшчае каля 200 дакументаў, сярод якіх даведачныя і энцыклапедычныя, літаратурна-мастацкія выданні, зборнікі твораў беларускіх пісьменнікаў з фантастычнымі апавяданнямі, аповесцямі, раманамі і казкамі.

Выстаўка складаецца з трох раздзелаў. У першым – “З гісторыі фантастыкі” – прадстаўлены кнігі, якія распавядаюць пра развіццё фантастычнага жанру за апошнія сто гадоў. У раздзел увайшлі энцыклапедычныя выданні: “Фантастика века” (1995), “Энциклопедия фантастики” (1995); манаграфіі Р.С. Каца “История советской фантастики” (2004), В.В. Шумко “Фантастический жанр в литературе XX–XXI веков: становление и развитие” (2006), Т. Шамякінай “Парадоксы времени, или Романтика советской науки” (2015) і інш.

Раздзел “Ля вытокаў беларускай фантастыкі” змяшчае выданні з фантастычнымі творамі і творамі з элементамі фантастыкі беларускіх пісьменнікаў XIX–XX стагоддзяў: аповесці Я. Маўра “Чалавек ідзе”, “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага”; зборнік Я. Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” розных гадоў выдання.

У раздзел “Сучасная беларуская фантастыка” увайшлі фантастычныя раманы, аповесці, апавяданні і казкі сучасных беларускіх пісьменнікаў: А. Казлова, В. Маслюкова, Ю. Брайдэра і М. Чадовіча, С. Данілава, В. Гаўрылава, М. Чаргінца, Р. Баравіковай, Л. Рублеўскай, Н. Новаш і інш. Творы, якія прадстаўлены ў раздзеле, напісаны ў розных фантастычных жанрах: навуковай фантастыкі, фэнтэзі, магічнага рэалізму, жахаў.

Выстаўка будзе цікавай для шырокага кола чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі, дапаможа выбраць захапляльныя кнігі для чытання ў час летняга адпачынку.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам