ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона
У свеце беларускай фантастыкі

Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання

Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання
Іншыя навіны

9 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне журы конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання”.


У склад журы ўвайшлі: епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін (старшыня журы), дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) Р.С. Матульскі (намеснік старшыні журы), заг. сектара маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк НДА бібліятэказнаўства НББ В.А. Рынкевіч (сакратар журы), галоўны спецыяліст упраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І.У. Булаўкіна, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь С.У. Бацян, сакратар Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы Т.А. Самайлюк, загадчыца Цэнтральнай бібліятэкі Беларускага экзархата С.Ф. Вінаградава і член рабочай групы па развіцці бібліятэчнай сеткі Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы Т.А. Квасава.

Падчас пасяджэнняў членамі журы былі прагледжаны конкурсныя работы, адабраны найбольш адпаведныя крытэрыям, указаным у інструкцыі, і вылучаны лепшыя па наступных намінацыях:

  • “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”;
  • “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”;
  • “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”;
  • “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”.

У працэсе работы членамі журы конкурсу былі выказаны прапановы па наступным удасканаленні крытэрыяў ацэнкі прапанаваных для конкурсу праектаў, працэдуры адбору конкурсных работ і арганізацыі ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў.

Пасля падпісання пратаколу пасяджэння ўсімі членамі журы і зацвярджэнні яго мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, інфармацыя пра пераможцаў будзе выстаўлена на афіцыйным сайце Беларускай праваслаўнай царквы, інтэрнэт-партале НББ і сайце “Праваслаўныя бібліятэкі Беларусі”.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання” адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падчас работы міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, правядзенне якога плануецца 21–23 кастрычніка 2015 г.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам