ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У свеце беларускай фантастыкі
У будучым няма месца дзіцячай працы!

З верай і надзеяй

З верай і надзеяй
Іншыя навіны

З 10 чэрвеня па 28 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "З верай і надзеяй", прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца і графіка Ільі Сяргеевіча Глазунова.


Імя І. Глазунова сёння вядома ўсяму свету. Выдатным мастаком створана некалькі тысяч твораў, сярод якіх манументальныя гістарычныя палотны і малюнкі герояў Старажытнай Русі, партрэты сучаснікаў, ілюстрацыі да рускай класічнай літаратуры, тэатральныя дэкарацыі і эскізы інтэр'ераў.

Больш за паўстагоддзя І. Глазуноў з'яўляецца ўладаром дум сучаснікаў. Многія спрабуюць растлумачыць феномен мастака, а яго творчасць па-ранейшаму застаецца загадкай. Мастацтва І. Глазунова – заўсёды і выклік, і заклік. Выклік здрадзе, здзеку над святынямі, разбурэнню духоўных асноў, антыкультуры. Заклік да барацьбы за адраджэнне і стварэнне краіны.

Гуманізм, філасофская напоўненасць, псіхалагічная глыбіня, прыгажосць яго вобразаў не могуць нікога пакінуць абыякавым. Ён, як казаў так любімы ім М. Урубель, "абуджае сучаснікаў велічнымі вобразамі духу".

На выстаўцы экспануюцца альбомы з рэпрадукцыямі работ І. Глазунова, якія прадстаўляюць асноўныя цыклы яго творчасці – гістарычныя сюжэты, ілюстрацыі да рускай класічнай літаратуры, партрэты. Асаблівую ўвагу выклікае альбом І. Грабара "Ілья Глазуноў" (2000), выдадзены да 70-годдзя мастака, у якім найбольш шырока адлюстроўваецца шматграннасць творчасці майстра.

Дапаўняюць экспазіцыю даведачная літаратура і публікацыі пра творчасць мастака. Сярод дакументаў – кніга В. Новікава "Илья Глазунов. Русский гений" (2005).

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 30 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам