ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Родны мой горад, любоў мая…”
Дзіцячы пакой запрашае

Плануем апошнюю суботу лета – 2016!

Плануем апошнюю суботу лета – 2016!
Іншыя Навіны

Лета не сыходзіць без падарункаў, яно пакідае нам багаты ўраджай, цёплыя ўспаміны, новыя знаёмствы. Менавіта з такой філасофіяй Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прапануе правесці апошнюю суботу лета – 2016 Года культуры.


“ПаКаласімся!” разам у добрай праверанай кампаніі? Тым больш што для гэтага ёсць цудоўная нагода – 60 гадоў з часу заснавання ўстановы. Свята адбудзецца 27 жніўня а 16-й па адрасе: вул. Акадэмічная, 5.

На “ПаКаласімся!” вы можаце стаць удзельнікамі майстар-класаў ад Паўла Вайніцкага, які навучыць працаваць нават з самым нязграбным матэрыялам і рабіць з яго так званыя “трэшкі” (нейкае побытавае смецце – тыя самыя “трэшкі” – можна прынесці з сабой); ад мастака Андрэя Дубініна, што распавядзе і пакажа, як рэалістычна выпісваюцца выявы рук і ног; ад мастака Алеся Квяткоўскага, гуру “мядовых” карцін; ад скульптара Сяргея Кляшчука, майстра драўляных фігур; ад музыкантаў Леаніда Нарушэвіча, які прадэманструе гі тарную інтуітыўную імправізацыю, і Уладзіміра Дрындрожыка, што абяцае навучыць ігры на драўляных духавых; ад знакамітага “Спеўнага Сходу”, які навучыць правільна дыхаць і спяваць родныя песні...

У культурнай праграме вечара – флэш-моб ад часопіса “Мастацтва”, на якім можна паспрабаваць сябе ў стварэнні хэндмэйдаўскіх часопісных вокладак, журналісцкія байкі ад карэспандэнтаў “Культуры”, прагляд кароткаметражных стужак маладога беларускага дакументаліста Ігара Чашчэні ва ўтульнай гасцёўні самога Якуба Коласа на другім паверсе сядзібы-музея, а таксама гарачая гарбата з беларускіх зёлак (а гарбату, дарэчы, любіў знакаміты пісьменнік).

Першым пяці гасцям супрацоўнікі музея абяцаюць правесці ўнікальную экскурсію па самых таямнічых кутках дома-музея. Паверце, іх у сядзібе многа: гэта і сутарэнні, і асабісты кабінет пісьменніка, яго спальня, адкрыты балкон з відам на зялёны двор. Шмат будзе і фотаздымкаў, адшукаць іх у сеціве можна будзе па хэш-тэгу #пакаласімся. Дарэчы, раім сачыць за інфармацыяй, звязанай з “ПаКаласімся!” на старонках Музея Якуба Коласа і газеты “Культура”, што інфармацыйна дапамагае ўстанове ў сацыяльных сетках.

Чакаем сваіх чытачоў 27 жніўня з нецярпеннем! З кім сустрэнемся, з кім – развірталізуемся і з усімі – “ПаКаласімся!”.

Крыніца: газета “Культура”, 20.08.2016.

Чытайце таксама:

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам