ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Распачата акцыя “Кніга – найлепшы сябар і падарунак”
Плануем апошнюю суботу лета – 2016!

“Родны мой горад, любоў мая…”

“Родны мой горад, любоў мая…”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе жыхароў і гасцей Мінска з надыходзячым Днём горада і запрашае наведаць святочную кніжную экспазіцыю “Родны мой горад, любоў мая…”.


Мінск – сталіца і самы буйны горад Рэспублікі Беларусь з багатым гістарычным мінулым. Першыя звесткі пра Мінск выяўлены ў “Аповесці мінулых гадоў” і адносяцца да падзей 1067 года, калі адбылася бітва на Нямізе паміж полацкім князем Усяславам Чарадзеем і кіеўскім князем Ізяславам Яраславічам. На працягу сваёй амаль тысячагадовай гісторыі Мінск быў цэнтрам удзельнага княства, ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, губерні Расійскай імперыі, сталіцай БССР. Сённяшні Мінск – сталіца суверэннай Рэспублікі Беларусь, сучасны еўрапейскі горад з развітой інфраструктурай. Яго архітэктурнае аблічча, якое складвалася на працягу стагоддзяў, захавала сляды культуры розных стыляў і эпох, народаў і рэлігійных канфесій.

Адкрыць невядомыя старонкі жыцця беларускай сталіцы, пазнаёміцца з гісторыяй старажытнага і сучаснага Мінска, з яго галоўнымі вуліцамі і плошчамі, архітэктурнымі пабудовамі, манументальнымі помнікамі дапаможа прапанаваная кніжная выстаўка. У экспазіцыю ўключана каля 150 найноўшых выданняў. Гэта літаратура па гісторыі горада і сучасным стане сталіцы, энцыклапедыі, даведнікі, кнігі пра знакамітых людзей, якія нарадзіліся на мінскай зямлі.

Цікавым з’яўляецца навукова-папулярнае выданне “История Минска в открытках и фотографиях”. У кнізе сабраны фотавыявы славутасцей Мінска на старых паштоўках і сучасных фатаграфіях, прыводзіцца іх гісторыя, апісанне, старыя і сучасныя назвы.

Усім, хто цікавіцца гісторыяй Мінска, таксама будзе цікава азнаёміцца з кнігай пісьменніка і энцыклапедыста Леаніда Маракова “Галоўная вуліца Мінска”. Кніга ўяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю жыцця Захар’еўскай вуліцы (цяпер праспект Незалежнасці). У гэтым выданні прыведзены апісанні і планы дамоў, пералічваюцца імёны іх жыхароў, біяграфіі, гісторыі іх жыцця. Выданне багата дапоўнена фатаграфіямі, дакументамі, планамі, вялікая частка з якіх публікуецца ўпершыню.

У Рэспубліцы Беларусь 2016 год абвешчаны Годам культуры. У спецыяльным раздзеле “Духоўнае жыццё Мінска” сабраны кнігі пра тэатры, музеі, фестывалі, бібліятэкі сталіцы. Жамчужынай выстаўкі можна назваць кнігу “Большая энциклопедия Большого театра Беларуси”, якая стала пераможцай у намінацыі “Залатыя скрыжалі” на Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі – 2015”.

Экспазіцыя размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора і будзе дэманстравацца з 24 жніўня па 15 лістапада 2016 г.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам