24 жніўня дзіцячы пакой бібліятэкі запрашае дзяцей чытачоў і ўсіх ахвотных на майстар-клас па фларыстыцы “Кветкавая фантазія”.
Дзеці пазнаёмяцца з нетрадыцыйнай тэхнікай мастацкага малюнка – фларыстыкай. Юныя мастакі навучацца ствараць незвычайныя карціны з дапамогай прыроднага матэрыялу. Вясёлыя музычныя фізкультхвілінкі прыўнясуць разнастайнасці.
Падчас майстар-класа хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць праявіць свае творчыя здольнасці, а вырабленая сваімі рукамі кветкавая кампазіцыя дапаможа падоўжыць летні настрой усім удзельнікам мерапрыемства.
Запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс на мерапрыемства па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.