ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жывапіс раскрыжаванай душы
Кніга ў Венесуэле

Удзел бібліятэкі ў XIX Мінскай МКВК

Удзел бібліятэкі ў XIX Мінскай МКВК
Іншыя навіны

8–12 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна прымала ўдзел у XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”.


Кніжная выстаўка ў Мінску з кожным годам карыстаецца ўсё большым аўтарытэтам, што пацвярджаецца пастаянным ростам колькасці краін-удзельніц, а таксама наведвальнікаў. Сёлета свае стэнды прадставілі больш за шэсцьсот экспанентаў з дваццаці краін свету. Ганаровым госцем выстаўкі выступіла Венесуэла, якая пазнаёміла наведвальнікаў з рознымі напрамкамі культуры і прадставіла шырокай беларускай грамадскасці выданні рознай тэматычнай скіраванасці – гістарычныя, дзіцячыя, а таксама кнігі, прысвечаныя сучаснай Венесуэле.

На экспазіцыйна-выставачным стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі было прадстаўлена каля 50 друкаваных і электронных дакументаў, падрыхтаваных і выдадзеных бібліятэкай за апошнія гады. Наведвальнікі выстаўкі пазнаёміліся з друкаванай прадукцыяй (матэрыяламі канферэнцый, бібліяграфічнымі паказальнікамі, выданнямі, якія папулярызуюць фонд бібліятэкі) і электроннымі выданнямі: базамі даных па гісторыі, культуры, мастацтве Беларусі, як бібліяграфічнымі, так і паўнатэкставымі.

9 лютага ў рамках XIХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшло пасяджэнне круглага стала “Кніга і чытанне ва ўмовах фарміравання электроннага асяроддзя”.

10 лютага ў галоўным прэзентацыйным павільёне НВЦ “БелЭкспа” адбылася прэзентацыя навукова-выдавецкіх праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў галіне захавання і папулярызацыі нацыянальнай кніжнай спадчыны. Сярод іх – электроннае выданне “Беларуская і руская літаратура ў дапамогу навучэнцам”; сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і фонду “Русский мир” па алічбоўцы памятных кніжак Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў другой паловы XIX – пачатку XX ст.; камплект паштовак канца XIX – пачатку XX ст. “Мінск старадаўні” (рэпрынт); календары “Магдэбургскае права на Беларусі” з серыі “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню”.

Таксама ў гэты дзень у рамках XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў форум “Кніга ў Венесуэле” і цырымонія перадачы ў дар венесуэльскіх кніг.

У рамках правядзення выстаўкі фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся на 600 выданняў, 500 з якіх перадаў у дар бібліятэцы Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД.

За актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзнагароджана дыпломам.

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам