9 лютага ў рамках XIХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала “Кніга і чытанне ва ўмовах фарміравання электроннага асяроддзя”.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
У рабоце круглага стала ўзялі ўдзел першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Станіславаўна Ананіч, начальнік упраўлення ўстаноў культуры і мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вадзім Міхайлавіч Шчэрбіч, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі, намеснік начальніка ўпраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Раіса Аляксандраўна Бабарыка, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнай кніжнай палаты, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнага інстытута адукацыі, рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў “Белпошта” і “Белсаюздрук”, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў “Белкаапсаюз”, усіх рэспубліканскіх бібліятэк, бібліятэк вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і сярэдніх навучальных устаноў, кіраўнікі і спецыялісты абласных і цэнтральных раённых і гарадскіх публічных бібліятэк, а таксама кіраўнікі і спецыялісты выдавецтваў і кнігагандлёвых арганізацый.
Пад час сустрэчы за круглым сталом абмяркоўваліся пытанні стану і перспектыў развіцця чытання і кнігавыдання, арыенціраў супрацоўніцтва выдавецтваў і бібліятэк у забеспячэнні доступу да электронных выданняў, праблем удасканалення заканадаўчай базы і сістэмы дзяржаўнага рэгулявання ў сферы стварэння і выкарыстання электронных выданняў і інш.
У рамках круглага стала адбылася цырымонія ўзнагароджання публічных бібліятэк і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за актыўную работу з сацыяльна значнай літаратурай у 2011 г.