ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Родная мова – крыніца натхнення
Кніга і чытанне ва ўмовах фарміравання электроннага асяроддзя

Вернасць тэме і героям

Вернасць тэме і героям
Іншыя навіны

З 10 лютага па 14 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вернасць тэме і героям”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, тэатральнага крытыка і літаратуразнаўца У.Б. Карпава (1912–1977).


Таленавіты майстар слова, аўтар раманаў, апавяданняў, крытычных артыкулаў, Уладзімір Барысавіч Карпаў унёс значны ўклад у пасляваенную беларускую прозу.

Выстаўка складаецца з трох раздзелаў. Першы – “Летапісец сваёй эпохі” – адкрываецца Зборам твораў у пяці тамах (1983–1985), у якім найбольш поўна прадстаўлена творчая спадчына пісьменніка.

Працягваюць экспазіцыю кнігі “Па шляху сталасці”(1952) і “Крылаты ўзлёт”(1966), дзе Уладзімір Карпаў заявіў пра сябе як пра адметнага крытыка і даследчыка літаратуры. У зборнікі ўвайшлі літаратурна-крытычныя артыкулы пра беларускую прозу і драматургію, у якіх літаратуразнавец аналізуе творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, К. Чорнага, М. Лынькова і іншых пісьменнікаў.

Знаёмства наведвальнікаў выстаўкі з мастацкімі творамі У. Карпава пачынаецца з першай аповесці пісьменніка “Без нейтральнай паласы” (1950). Прадаўжаюць экспазіцыю раманы, якія ўваходзяць у цыкл “На перавале стагоддзя”: “За годам год” (1957), “Вясеннія ліўні” (1961), “Нямігі крывавыя берагі” (1962), “Сотая маладосць” (1971). Апошняя праца – зборнік апавяданняў і ўспамінаў пра мінскае падполле “Прызнанне ў нянавісці і любві” (1976).

Уладзімір Карпаў з’яўляецца сааўтарам дакументальных кніг і фотаальбомаў “Мы раскажам пра Мінск” (1964), “Мінск” (1965), “Горад і годы” (1965), “Сквозь огонь и смерть” (1970), прадстаўленых на выстаўцы.

Другі раздзел – “З мужнасцю і адвагай у сэрцы” – знаёміць з перакладчыцкай дзейнасцю пісьменніка. Тут жа экспануюцца яго творы, перакладзеныя на рускую, украінскую, англійскую, балгарскую і іншыя мовы.

У раздзеле “І жыццём, і творчасцю” прадстаўлены публікацыі пра творчасць У. Карпава, змешчаныя ў энцыклапедычных выданнях, кнігах і часопісах.

Экспазіцыя, ілюстраваная фотаздымкамі, налічвае больш за 100 адзінак дакументаў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам