ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніга і чытанне ва ўмовах фарміравання электроннага асяроддзя
Узнагароджаны пераможцы конкурсу “Мастацтва кнігі”

Прэзентацыя навукова-выдавецкіх праектаў бібліятэкі

Прэзентацыя навукова-выдавецкіх праектаў бібліятэкі
Іншыя навіны

10 лютага ў НВЦ “БелЭкспа” адбудзецца прэзентацыя навукова-выдавецкіх праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў галіне захавання і папулярызацыі нацыянальнай кніжнай спадчыны.


Мерапрыемства ладзіцца ў рамках XIХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

У 2011 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, самастойна і сумесна са сваімі пастаяннымі партнёрамі, рэалізавала шэраг навукова-выдавецкіх праектаў. На прэзентацыі будуць прадстаўлены вынікі чатырох з іх, якія адлюстроўваюць разнастайнасць форм папулярызацыі нацыянальнай спадчыны: электроннае выданне “Беларуская і руская літаратура: у дапамогу навучэнцам”; дыскі “Памятные книжки Витебской губернии (1861–1914)”, “Памятные книжки Минской губернии (1845–1916)”, “Памятные книжки Могилевской губернии (1853–1916)”; камплект паштовак “Мінск старадаўні”, календары “Магдэбургскае права на Беларусі” з серыі “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню”.

Паспяхова рэалізаваныя выданні з’яўляюцца толькі першым этапам у справе ўмацавання беларускай культуры і стануць асновай для ажыццяўлення новых праектаў, запланаваных бібліятэкай на 2012 г. – Год кнігі.

Прэзентацыя пачнецца а 13-й гадзіне ў галоўным прэзентацыйным павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра “БелЭкспа” (г. Мінск, вул. Я. Купалы, 27).

Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-28-02.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Прэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"

14 Лют 2020

19 лютага ладзіцца прэзентацыя электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, прысвечанага 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра

14 Лют 2020

12 лютага ў ГУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска” адбыўся круглы стол “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы ВЧЗ у лічбавай трансфармацыі адукацыі

14 Лют 2020

13 лютага рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прадстаўлены на VII Адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Дарожная карта лічбавай трансфармацыі адукацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111