ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Удзел бібліятэкі ў XIX Мінскай МКВК
Час і чалавек: універсальны спосаб фарміравання сваёй будучыні

Кніга ў Венесуэле

Кніга ў Венесуэле
Іншыя навіны

10 лютага ў галерэі “Лабірынт” у рамках XIХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбыўся форум “Кніга ў Венесуэле” і цырымонія перадачы ў дар венесуэльскіх кніг.


Адкрылі мерапрыемства дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі і другі сакратар Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, загадчыца аддзела гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і СМІ Марыя Алена Рохас.

У форуме ўзялі ўдзел знакаміты венесуэльскі пісьменнік Луіс Брыта Гарсія; старшыня Цэнтра лацінаамерыканскіх даследаванняў Ромула Гальегаса Раберта Эрнандэс Мантоя; загадчыца аддзела выдавецкай дзейнасці Венесуэльскага інстытута навуковых даследаванняў Памэла Навара; саветнік Цэнтральнага банка Венесуэлы, каардынатар выдання “Венесуэла і нафта” Карлас Мендоса Патэлья; загадчыца аддзела публікацыі Цэнтральнага банка Венесуэлы Марыя Валянціна Ароя.

Венесуэльскія госці падрабязна расказалі пра кнігавыдавецтва, развіццё бібліятэчнай справы, пра барацьбу супраць непісьменнасці, павышэнне ўзроўню адукацыі ў Венесуэле.

У рамках сустрэчы адбылася цырымонія перадачы ў дар кніг Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Міністэрства народнай улады па адукацыі і Міністэрства народнай улады па культуры Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, Цэнтральнага банка Венесуэлы, Венесуэльскага інстытута навуковых даследаванняў.

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам