ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт госці з Мадрыда
Зоркі і васількі сплятаюцца ў “Вянок” у Белдзяржфілармоніі

“Навагодняя кругасветка”: з надыходзячым 2018-м!

“Навагодняя кругасветка”: з надыходзячым 2018-м!
Іншыя навіны

28 снежня ў канферэнц-зале прайшоў святочны канцэрт “Вакол свету ў Новы год” для супрацоўнікаў бібліятэкі.


Завяршаючы год, кожны чалавек не толькі ў думках падводзіць яго вынікі, але і абавязкова загадвае жаданні. І, нягледзячы на тое, што ў календары пануе зіма, шмат хто ўжо марыць пра адпачынак, цёплае лета і далёкія краіны.

“Кажуць пад Новы год, што ні пажадаецца, заўсёды ўсё адбудзецца, заўсёды ўсё здзяйсняецца!” Праўду кажуць! Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі падчас канцэрта змаглі адправіцца ў займальную кругасветку ў кампаніі харызматычных вядучых-падарожнікаў Наталіі Мельнічук, Святланы Гаўрылавай і Аляксея Тарасава.

Дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі павіншаваў калег з надыходзячым Новым годам і даў старт падарожжу, пасля чаго разам з шоу-балетам Maldivа усе адправіліся весяліцца на карнавал у гарачую Бразілію.

Прама па курсе – краіна трапічных джунгляў і пустынь Мексіка, вядомая бясконцымі серыяламі і ансамблямі марыячы. Чароўныя хлопцы ў самбрэра з музычнага калектыву Mariachi віталі падарожнікаў сапраўднымі мексіканскімі песнямі.

А вось меладычнасцю французскай мовы гледачы цешыліся ў падарожжы па рамантычнай Францыі. Дзве вядомыя францужанкі, прыемна адзначыць, супрацоўніцы бібліятэкі Людміла Гарбачова і Людміла Курыліна, пазнаёмілі гледачоў з тонкасцямі французскага стылю і настроем французскага шансона.

Далей маршрут пралягаў праз Шатландыю. Каларыт гэтай загадкавай краіны падаравалі прысутным валыншчыкі дуэта PiobROCK. Гасцінная Грузія сустракала сардэчна і ветліва – гучалі традыцыйныя тосты і радаваў ансамбль грузінскага танца “Сонечная Грузія”.

Дакрануцца да культуры і традыцый усходніх краін гледачы змаглі, адправіўшыся ў Кітай і В’етнам. Студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Цуі Вань Хао выканаў кітайскую песню “Добрая маці – Радзіма”, а супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі – в’етнамскі танец з веерамі.

І які ж Новы год без Дзеда Мароза і Снягуркі?! Яны павіншавалі супрацоўнікаў вясёлай песняй, пажадаўшы вялікага шчасця і веры ў цуды. У завяршэнні святочнага канцэрта падарункам для ўсіх стала выступленне арт-групы “Беларусы”.

Дарагія калегі! З надыходзячым 2018 годам!
Добрага святочнага настрою, прыемных падарункаў і сюрпрызаў,
здароўя, любові і радасці вам і вашым блізкім!

Чытайце таксама:

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам