6 студзеня супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым павіншавалі ўдзельнікі фальклорнага ансамбля “Грамніцы” Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Увазе гледачоў было прадстаўлена святочна-абрадавае выступленне з песнямі, танцамі, гульнямі і гасцінцамі.
Напярэдадні светлага свята Нараджэння Хрыстова калядоўшчыкі ансамля “Грамніцы” падаравалі добры настрой усім супрацоўнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!