9 студзеня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося святкаванне Каляд.
Супрацоўнікаў бібліятэкі з Новым годам і Калядамі павіншавалі юныя ўдзельнікі ўзорнага аматарскага калектыву «Бараўлянская крынічка» пад кіраўніцтвам А.Р. Горскай. Увазе гледачоў было прадстаўлена святочна-абрадавае выступленне з песнямі, танцамі, гульнямі і гасцінцамі.