ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Свет вашых захапленняў
“Навагодняя кругасветка”: з надыходзячым 2018-м!

Візіт госці з Мадрыда

Візіт госці з Мадрыда
Іншыя навіны

28 снежня бібліятэку наведала Вера Кухарава, дырэктар выдавецтва Ediciones Irreverentes у Мадрыдзе, якая перадала ў дар бібліятэцы ўнікальную кнігу Максіма Багдановіча.


У 2017 годзе ў Іспаніі ўпершыню быў выдадзены на дзвюх мовах (беларускай і іспанскай) зборнік выбраных вершаў Максіма Багдановіча "Згукі маёй Бацькаўшчыны" (Ecos de mi tierra).

Праект падрыхтаваны Верай Кухаравай (Vera Kuharava), дырэктарам іспанскага выдавецтва Ediciones Irreverentes, справы якога яна вядзе разам з мужам, іспанскім пісьменнікам Мігелем Анхелем дэ Русам (Miguel Angel de Rus). Вера Кухарава – беларуска, скончыла Беларускі ўніверсітэт культуры і ўжо шмат гадоў жыве ў Іспаніі.

Пераклад вершаў Багдановіча зрабіла Анхела Эспіноса Руіс (Angela Espinosa Ruiz). Гэтая анталогія з’яўляецца яе першым вялікім самастойным перакладчыцкім праектам. У зборнік увайшло 30 вершаў розных гадоў, гістарычныя матэрыялы пра жыццё і творчасць паэта. Тыраж кнігі невялікі – усяго 200 экзэмпляраў.

Некалькі экзэмпляраў унікальнага зборніка Максіма Багдановіча, у тым ліку з аўтографам Веры Кухаравай, былі перададзены ў фонд бібліятэкі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам