27 снежня ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся навагодні ранішнік для дзяцей супрацоўнікаў бібліятэкі.
У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел выхаванцы ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Першамайскага раёна г. Мінска". Ужо тры гады Нацыянальная бібліятэка Беларусі дапамагае дзецям з прытулку, пакінутым без апекі бацькоў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў навагоднім карагодзе, гульнях і конкурсах. Напрыканцы святочнага прадстаўлення выхаванцы атрымалі навагоднія падарункі ад калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.