ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Легендарнаму тэатру прысвячаецца
Рарытэтныя выданні ўзбагацілі нацыянальную “кніжніцу”

Лаўрэаты конкурсу да 85-годдзя Рыгора Барадуліна

Лаўрэаты конкурсу да 85-годдзя Рыгора Барадуліна
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі вызначыла пераможцаў конкурсу, прымеркаванага да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Больш за 50 школьнікаў узялі ўдзел у арганізаваным бібліятэкай конкурсе. Дзеці чыталі вершы і выбіралі цытаты з творчай спадчыны паэта, стваралі плакаты з улюбёнымі ўрыўкамі і пісалі эсэ з тлумачэннем свайго выбару. Удзельнікамі сталі школьнікі рознага ўзросту з розных куткоў краіны: з Мінска – 15 чалавек, з Брэста – 10, з Магілёва і Рэчыцы – па 5, з Салігорска і Пачапава – па 4, далучыліся і школьнікі з Баранавіч, Вілейкі, Гомеля, Малога Сітна, Новаельні, Пастаў, Пінска, Полацка і Століна.

Нацыянальная бібліятэка ўдзячна ўсім! Кожная работа была пранікнёнай, шчырай і крэатыўнай. Конкурс паказаў, што фантазія і мудрасць дзяцей – бязмежныя.

НАЗЫВАЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ:

І месца

Грамакоўская Дар’я (15 гадоў)
сярэдняя школа № 31 г. Брэста, 9 “Б” клас
Hramakouskaja-Darja.jpg

Творчая работа

D-Hramakouskaja.jpg

ІІ месца

Кір’янава Алена і Ціхамірава Марыя (16 гадоў)
сярэдняя школа № 22 г. Брэста, 11 “А” клас
Kirjanava-A-Cichamirava-M.jpg

Творчая работа

Kirjanava-A-Tsihamirava-M.jpg

ІІІ месца

Каралёва Марыя (11 гадоў)
сярэдняя школа № 115 г. Мінска, 6 “А” клас
Karaliova-Maryja.jpg

Творчая работа

Karalova-M.jpg

Пераможцы, якія занялі І–ІІІ месцы, будуць адзначаны:

  • памятнымі дыпломамі
  • бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы з наведваннем музея кнігі, пад’ёмам на аглядную пляцоўку і фотасесіяй (для ўсіх аднакласнікаў або сяброў удзельніка конкурсу)
  • публікацыяй конкурснай работы і інфармацыі пра аўтара на партале бібліятэкі і ў навукова-метадычным часопісе “Выхаванне і дадатковая адукацыя”
  • кнігамі і падарункавымі пакетамі з прадукцыяй выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”

Журы ўхваліла таксама асобныя творчыя работы, сярод якіх эсэ самага малодшага ўдзельніка – Мікалая Пякуцькі (8 гадоў, гімназія № 21 г. Мінска, 3 “Б” клас) і адзіны паэтычны твор – верш Ільі Талстыкі (в. Вялікая Сваротва, Пачапаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа Баранавіцкага раёна, 7 клас).

Акрамя лаўрэатаў, аўтары дзесяці лепшых работ будуць адзначаны памятнымі дыпломамі, кнігамі і падарункавымі пакетамі з прадукцыяй выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”:

1. Лізавета і Мікіта Сёміны (cярэдняя школа № 26 г. Брэста, 4 і 9 класы)
2. Ксенія Пархоменка (сярэдняя школа № 10 г. Пінска, 9 клас)
3. Анастасія Прышчыц (сярэдняя школа № 4 г. Салігорска, 10 клас)
4. Яліна Рыжкоўская (гімназія № 56 г. Мінска, 6 клас)
5. Тэрэза Баранава (Пачапаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа Баранавіцкага раёна, 9 клас)
6. Вікторыя Зелянкевіч (сярэдняя школа № 1 г. Паставы)
7. Віялета Собаль (сярэдняя школа №  4 г. Салігорска, 8 клас)
8. Леанід Курапатаў (гімназія № 10 г. Мінска, 7 клас)
9. Ленкавец Арына (сярэдняя школа № 172 г. Мінска, 7 клас)
10. Вера Скарабагатая (гімназія № 9 г. Мінска, 10 клас)

Аўтары ўсіх творчых работ будуць узнагароджаны дыпломамі.

З эсэ і плакатамі ўсіх удзельнікаў конкурсу можна азнаёміцца на партале бібліятэкі ў падборках:

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам