Юныя чытачы актыўна прынялі ўдзел у конкурсе да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які арганізавала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Прадстаўляем частку творчых работ канкурсантаў, прысвечаных тэме “Радзіма і яе лёс”.
Паэзія народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна – з'ява ўнікальная і самабытная. Яна шматколерна і эмацыянальна адлюстроўвае розныя праявы чалавечага жыцця. Цяжка знайсці тэму, якую Рыгор Барадулін не закранаў у сваёй паэзіі. Адна з вядучых у яго творчасці – тэма Бацькаўшчыны.
Прадстаўляем творчыя работы ўдзельнікаў конкурсу, якім тэма Радзімы і яе лёсу адгукаецца найбольш. Канкурсанты выбралі цытаты Рыгора Барадуліна і аформілі плакаты, а таксама напісалі эсэ, у якіх раскрылі сваё разуменне слова паэта, ўласныя асэнсаванні і перажыванні.
Ажэўская Анастасія | |
Алмакаеў Данiла | |
Грамакоўская Дар’я | |
Грыгаровіч Ульяна | |
Зайчанка Анастасія | |
Лазарэвіч Дар’я | |
Нахват Арына | |
Ракацюк Вераніка | |
Салодкая Дар’я | |
Саснок Анастасія |
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.