ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Таццяна Мікалаеўна Мінчэня: 50 гадоў у прафесіі
Пра вандроўкі вечныя: адно апавяданне Рэя Брэдберы

"Быць чалавекам на зямлі": асэнсаванне творчасці Рыгора Барадуліна

"Быць чалавекам на зямлі": асэнсаванне творчасці Рыгора Барадуліна
Іншыя навіны

Юныя чытачы актыўна прынялі ўдзел у конкурсе да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які арганізавала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Прадстаўляем частку творчых работ канкурсантаў, прысвечаных тэме асобы, яе ўнутранага свету і чалавечнасці.

Барадулінская паэзія паглыбляе разуменне духоўных каштоўнасцей. Паэта цікавіць духоўны патэнцыял чалавека, права на індывідуальнасць, самастойнасць выбару і рашэнняў.

Канкурсантаў натхнілі цытаты з твораў Рыгора Барадуліна: “Быць чалавекам на зямлі зямля бацькоў дала мне права”, “З нас многія прагнуць разумнага, сапраўднага і чалавечнага”, “Перш чым вочы заслоняць векам, чалавек хоча стаць чалавекам”, “Каханне і веру не трэба ўсім выстаўляць напаказ: душа толькі чуе і неба”, “Хай беларус беларуса будзе любіць як брата”.

Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна надзвычай высокае: багацце мовы, псіхалагізм, разнастайнасць вобразна-стылёвых сродкаў дапамагаюць дакладнаму і паўнакроўнаму выражэнню аўтарскай думкі. Яго творчасць – гімн чалавечнасці. Паэт пераканаўча даказвае, што любоў дапамагае глыбей і паўней адчуваць свет і яго прыгажосць, праяўляць багацце пачуццяў і індывідуальнасці.

Прадстаўляем творчыя работы ўдзельнікаў конкурсу, якім тэмы асобы, чалавечнасці, любові і кахання адгукнуліся найбольш.


 Baturyna-M.jpg    Батурына Марына
  Bychko-A.jpg Бычко Алена
  Dudarha-M.jpg Дударга Міраслава
  Kalinina-V.jpg Калініна Вікторыя
    Karalova-M.jpg Каралёва Марыя      
  Kirjanava-A-Tsihamirava-M.jpg Кір’янава Алена
Ціхамірава Марыя
  Kurapatau-L.jpg Курапатаў Леанід
  Malej-D.jpg Малей Данута
  Parhomenka-K.jpg Пархоменка Ксенія
  Pryshchyz-A.jpg

Прышчыц Анастасія

  Ryzhkouskaja-J.jpg Рыжкоўская Яліна
  Skarabahatyja-V.jpg Скарабагатая Вера
  Sobal-V.jpg Собаль Віялета
  Talstyka-I.jpg Талстыка Ілля
  Tarleckaja-M.jpg Тарлецкая Марыя
  Tsarova-Maryja.jpg Царова Марыя
  Shkanyrka-V.jpg Шканурка Валерыя  

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам