ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
“Культура” запрашае ў… радыётэатр!
"Быць чалавекам на зямлі": асэнсаванне творчасці Рыгора Барадуліна

Таццяна Мікалаеўна Мінчэня: 50 гадоў у прафесіі

Таццяна Мікалаеўна Мінчэня: 50 гадоў у прафесіі
Іншыя навіны

17 жніўня спаўняецца 50 гадоў прафесійнай дзейнасці Т.М. Мінчэні, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая прысвяціла ўсё сваё жыццё служэнню бібліятэцы, кнізе і культуры ў цэлым.

Таццяна Мікалаеўна нарадзілася ў г. п. Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці. Бацька быў служачым, маці – хатняя гаспадыня. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымала ва Урэцкай сярэдняй школе № 2. Паспяхова скончыўшы Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, 17 жніўня 1970 года дзяўчына прыйшла на працу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна. У яе працоўнай кніжцы ў графе “Звесткі аб прыёме на працу” ўсяго адзін запіс: “Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І. Леніна” (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

minchenya_2.jpg

Свой працоўны шлях яна пачала ў даведачна-бібліяграфічным аддзеле з пасады бібліёграфа. Праз сем гадоў Таццяна Мікалаеўна была пераведзена на пасаду старэйшага бібліёграфа ў Кніжную палату БССР (у той час гэта было адно з падраздзяленняў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна). У снежні 1977 года, у сувязі з рэарганізацыяй Кніжнай палаты БССР, Таццяна Мікалаеўна вярнулася ў даведачна-інфармацыйны аддзел.

Да любой справы яна падыходзіць творча. Дасканала валодаючы методыкай пошуку неабходнай інфармацыі, заўсёды можа параіць чытачу, дзе можна знайсці адказ нават на самае складанае пытанне.

minchenya_3.jpg

Цудоўныя прафесійныя веды і назапашаны вопыт працы дазволілі ёй у 1986 годзе ўзначаліць аддзел рэкамендацыйнай бібліяграфіі, а праз год – сектар выбарчага распаўсюджвання інфармацыі даведачна-інфармацыйнага аддзела.

Прапрацаваўшы ў бібліятэцы 20 гадоў, Таццяна Мікалаеўна набыла заслужаны аўтарытэт сярод калег. Тактоўнасць і добразычлівасць у спалучэнні з патрабавальнасцю, адказнасцю і скрупулёзнасцю – гэтыя і іншыя станоўчыя якасці спрыялі таму, што з сакавіка 1990 года яна была прызначана вучоным сакратаром бібліятэкі. Выкарыстоўваючы ўвесь свой назапашаны вопыт і глыбокія веды бібліятэчнай дзейнасці, аддаючы ўсю сябе прафесіі, Таццяна Мікалаеўна сваёй працай садзейнічала стабільнаму функцыянаванню бібліятэкі ў пераходны для нашай краіны гістарычны перыяд.

minchenya_4.jpg

Як успамінае Т.М. Мінчэня: “У гэты няпросты час распаду СССР, сацыяльна-палітычных змен у краіне, эканамічнай нестабільнасці бібліятэка сутыкнулася з перашкодамі, якія тады здаваліся непераадольнымі. Сітуацыя з размяшчэннем фондаў стала крытычнай. У складаных умовах таго часу неабходна было дамагацца ўзвядзення новага будынка. Разам з тым, пачалі актыўна развівацца міжнародныя сувязі бібліятэкі, імкліва расла яе роля і значэнне як галоўнай бібліятэкі краіны, найважнейшай інфармацыйна-культурнай установы Рэспублікі Беларусь.

У 1992 годзе Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І. Леніна была ператворана ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Змена яе статусу, павышэнне значнасці ў культурным і сацыяльным развіцці грамадства, пашырылі гарызонты яе магчымасцей і паставілі новыя задачы. У 90-я гады бібліятэка пачала актыўнае ўзаемадзеянне з дыпламатычнымі місіямі, прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый, пошук пазабюджэтных сродкаў для фінансавання розных праектаў. У гэты час пачалася інфарматызацыя бібліятэкі.

Пачатак 2000-х стаў часам глабальных тэхналагічных пераўтварэнняў. Кожная з пастаўленых задач патрабавала сур’ёзнай прапрацоўкі і аргументацыі”.

Таццяна Мікалаеўна цудоўна спраўлялася з ускладзенымі на яе функцыямі, спрыяючы далейшаму развіццю бібліятэкі як рэспубліканскага інфармацыйнага цэнтра.

Нароўні з прадуктыўнай прафесійнай дзейнасцю яна вяла актыўную грамадскую працу. На працягу многіх гадоў уваходзіла ў склад прафсаюзнага камітэта бібліятэкі, была засядацелем народнага суда Ленінскага раёна г. Мінска.

Яе прафесіяналізм і адданасць абранай справе былі неаднаразова адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Сярод іх – Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1998), Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2003), персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы Рэспублікі Беларусь (2003). Імя Таццяны Мікалаеўны неаднаразова было занесена на Дошку гонару бібліятэкі.

Зараз Т.М. Мінчэня працягвае сваю працоўную дзейнасць у аддзеле камплектавання фондаў.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе Таццяну Мікалаеўну з прафесійным юбілеем і жадае здароўя і дабрабыту, паспяховай рэалізацыі ўсіх творчых задум, новых здзяйсненняў у бібліятэчнай справе.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам