ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права, Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці і новы раздзел партала НББ
Зоська Верас. Бачанае і перажытае

Праект “Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі”

Праект “Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала ўдзельніцай праекта “Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі”, які ініцыявала УГА “Украінская бібліятэчная асацыяцыя”.

Партнёры праекта – арганізацыя "Публічныя бібліятэкі г. Орхуса" (Данія) і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Праект рэалізуецца дзякуючы падтрымцы Еўрапейскага саюза (праграма House of Europe).

Асноўная мэта праекта, які будзе доўжыцца з сакавіка па снежань 2020 года, – навучыць бібліятэкараў Украіны і Беларусі ствараць інавацыйныя бібліятэчныя паслугі, развіваць культурныя і творчыя індустрыі гэтых краін з выкарыстаннем спецыяльнай метадалогіі “Дызайн-мысленне для бібліятэк”. Гэтая метадалогія была распрацавана публічнымі бібліятэкамі Орхуса і Чыкага.

Прадстаўнікі 32 бібліятэк Украіны і Беларусі пройдуць навучанне на міжнародных трэнінгах.

Беларускімі ўдзельнікамі праекта з’яўляюцца:

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  • Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
  • Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна
  • Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева
  • Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча г. Маладзечна
  • Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П. Таўлая г. Баранавічы

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам