ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
ХVI Гарадзенскія навуковыя чытанні
Ад паштальёна да народнага паэта Беларусі. Сёння Нілу Гілевічу магло б споўніцца 90 год

Час гартаць каляндар

Час гартаць каляндар
Іншыя навіны

Восень – час планавання і вызначэння мэт на наступны год. І каляндар – першы памагаты ў гэтай справе. У музеі кнігі на юбілейнай выставе “5+5+5” можна ўбачыць рарытэтны асобнік кішэннага календара ХІХ ст. з калекцыі мініяцюрных выданняў.

Яго памер – 85х50 мм. Гэта нямецкі кішэнны каляндар-сумка на 1854 г., выдадзены ў Мюнхене. Акрамя традыцыйнай каляндарнай сеткі з астранамічнымі данымі, утрымлівае пералік памятных дат на кожны месяц.

Старонкі аздоблены каляровымі гравюрамі з цытатамі, якія ілюструюць літаратурныя творы, надзвычай папулярныя сярод нямецкай грамадскасці ХІХ ст. Першая група прысвечана кананічнаму вершу нямецкай літаратуры “Песня звона” Фрыдрыха Шылера. Другая ілюструе раман амерыканскай пісьменніцы Гарыет Бічэр-Стоу “Хаціна дзядзькі Тома”.

Экзэмпляр мае скураны пераплёт з клапанам. Выданне камплектавалася алоўкам для зручнасці карыстання і магчымасці рабіць запісы. Аб гэтым сведчыць прадаўгаватая кішэня-адтуліна ўнутры пераплёту. Аловак адсутнічае. На апошніх чыстых старонках календара, запланаваных для нататак, ёсць запісы простым алоўкам.

Вокладку мініяцюрнага выдання ўпрыгожвае залатое цісненне з расліннымі матывамі. Абрэз кнігі таксама залаты.

Шукайце рарытэтны кішэнны каляндар ХІХ ст. сярод пяцёркі рэдкіх кніг на выставе “5+5+5”.


Выстава “5+5+5 будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 24 кастрычніка 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам