30 верасня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага адбыліся ХVI Гарадзенскія навуковыя чытанні “Скарбы гарадзенскіх калекцый”.
Арганізатарамі выступілі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” і ўпраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Па выніках мерапрыемства будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.
Удзел у чытаннях (у анлайн-рэжыме) прынялі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Лагош і Наталля Барсукова (выступоўца) з дакладам і прэзентацыяй на тэму “Інфармацыя аб калекцыянерах Гродзеншчыны ў анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»”.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае вялікую падзяку арганізатарам ХVI Гарадзенскіх навуковых чытанняў “Скарбы гарадзенскіх калекцый”.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.