ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
З любоўю да прыроды
ХVI Гарадзенскія навуковыя чытанні

Веліч музыкі

Веліч музыкі
Іншыя навіны

З 1 кастрычніка па 16 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Веліч музыкі”, прысвечаная 90-годдзю Сафіі Асгатаўны Губайдулінай.

Сафія Губайдуліна – кампазітар сусветнай вядомасці, класік сучаснай музыкі. Яе творчасць выключна самабытная і не належыць новым музычным плыням і кірункам ХХ стагоддзя. Гэта велічэзны пласт сінтэзу ўсходняй і еўрапейскай культур, як у галіне філасофскага светасузірання, суадносін логікі і інтуіцыі, так і ў плане пошуку тэмбравых і гукавышынных спалучэнняў. Невыпадковая цікавасць Губайдулінай да інструментаў розных эпох і народаў, найбагацейшай калекцыяй якіх яна валодае і якія захоўваюць у сабе тысячагадовыя таямніцы гуку.

Асноўная сфера яе творчых інтарэсаў – камерная музыка розных жанраў: сачыненні для клавесіна і ўдарных, для аргана; ансамблі для духавых інструментаў, п’есы для арфы і кантрабаса, флейты і альта. Кампазітар зрабіла наватарскія адкрыцці ў гучанні баяна, пераўтворанага ў ХХ стагоддзі з народнага інструмента ў акадэмічны.

Сафія Асгатаўна Губайдуліна – аўтар дзясяткаў буйных сімфанічных, вакальна-харавых і камерных твораў, аўтар музыкі да кіно і мультфільмаў (“Вертыкаль”, “Чучала”, “Маўглі” і інш.).

На выставе прадстаўлены ноты канцэрта “Offertorium” для скрыпкі з аркестрам, п’есы для камернага ансамбля, сачыненне для аргана “Светлое и тёмное”, вакальны цыкл “Фацелия”, цыкл дзіцячых п’ес “Музыкальные игрушкиі”, санаты для баяна, п’есы для фартэпіяна, флейты і аргана, а таксама аўдыядакументы: партыта “Семь слов” для віяланчэлі, баяна і струннага аркестра, “Чакона” для фартэпіяна, саната “Et exspecto... (В ожидании...)” для баяна ў выкананні Ф. Ліпса, канцэрт для фагота і нізкіх струнных і інш.

Дадаткова экспануюцца кнігі і артыкулы пра творчасць юбіляра.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам