ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Час гартаць каляндар
Адзін з першых вынаходнікаў падводнай лодкі

Ад паштальёна да народнага паэта Беларусі. Сёння Нілу Гілевічу магло б споўніцца 90 год

Ад паштальёна да народнага паэта Беларусі. Сёння Нілу Гілевічу магло б споўніцца 90 год
Іншыя навіны

Яго першы верш надрукавалі, калі яму было 15 год. Ён пераклаў звыш 400 твораў на беларускую мову, але ніводную яго п’есу не паставілі на сцэне. Апошняму народнаму паэту Беларусі, навукоўцу і перакладчыку сёння магло б споўніцца 90 год. У дзень юбілею творцы ўзгадаем цікавыя факты з жыцця паэта.

Ніл Гілевіч-2.jpg
Ніл Гілевіч за працай

Пры нараджэнні бацькі далі сыну зусім іншае імя

Ніл Гілевіч-1.jpgБудучы паэт нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У бацькоў Сымона Пятровіча і Кацярыны Міхайлаўны было 8 дзяцей. Пяць хлопцаў: Нінэл, Леў, Мікалай, Марат, Сальвір. І тры дачкі Ліна, Іда і Святлана. Пры нараджэнні бацькі назвалі сына – Нінэл. Калі чытаць гэтае імя наадварот, то атрымліваецца – “Ленін”. У будучыні паэт змяніў сваё імя, скараціўшы яго да Ніл.

Дэбютаваў з першым вершам у 15 год

Дзіцячыя і падлеткавыя гады Ніла Гілевіча прайшлі ў вёсцы. Першыя гады пасля акупацыі будучы творца працаваў паштальёнам у калгасе. Тады ў 1946 годзе паэт дэбютуе ў часопісе “Бярозка” з вершам “Яблынька”. З гэтага часу яго творы пачынаюць рэгулярна друкаваць у рэгіянальнай і рэспубліканскай прэсе.

У наступным, 1947-м, годзе Гілевіч пераязджае ў Мінск. Там ён паступіў у Мінскую педагагічную вучэльню імя Крупскай, якую скончыў у 1951 годзе. Апошні год навучання Гілевіч спалучаў з працай настаўніка ў мінскай школе.

Пераклаў больш за 400 твораў разнастайных славянскіх пісьменнікаў

За ўсё жыццё Гілевіч пераклаў звыш 400 твораў. Паэт перакладаў творы з балгарскай, рускай, украінскай, польскай, сербахарвацкай, лужыцкай моў. Але большую перавагу аддаваў балгарскай літаратуры. Бо лічыў, што яна практычна невядома беларускаму чытачу.

Сам Гілевіч шкадаваў, што шмат увагі надзяляў перакладам, а не сваёй творчасці.

Шкадую, што займаўся перакладамі ў такім аб’ёме. Маю на ўвазе, што я даў беларускаму чытачу таўшчэзны баўгарскі раман, дзьве аповесьці, шмат апавяданьняў, казкі югаслаўскіх народаў і г.д. Гэта я не павінен быў рабіць. Паэзія – мая стыхія, а без перакладаў прозы можна было абысьціся спакойна. (...) мог бы я трошкі больш сілы пакінуць на сваё. Сям-там я трохі перастараўся. Што зробіш – назад не адкруціш.

Ніводную п’есу Ніла Гілевіча не паставілі на сцэне

За гады сваёй творчасці Гілевіч напісаў 15 п’ес, але ніводную з іх не паставілі на сцэне тэатра. Сам паэт казаў:

Відаць, я ня маю неабходных драматургу здольнасьцяў. П’есу трэба прабіваць, што ўмелі рабіць мае знаёмыя і сябры. Трэба ісці ў міністэрства культуры, да галоўнага рэжысэра і г.д. Я – палец аб палец не ўдарыў.

Але для рамана “Родныя дзеці” Ніл Гілевіч напісаў лібрэта для радыёп’есы. Прагучаўшы некалькі разоў па радыё, п’еса атрымала добрыя водкукі.

Гілевіч-Бураўкін-Быкаў.jpg
Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Васіль Быкаў

Не любіў трасянку і скептычна ставіўся да беларускай лацінкі

Паэт лічыў, што трасняка – пераходная ступень да поўнай ліквідацыі беларускай мовы і катэгарычна выказваўся супраць яе.

Трасянка – з’ява пачварная, іншай ацэнкі быць ня можа.
Таксама Народны паэт даволі скептычна ставіўся да беларускага лацінскага алфавіта. Ён параўноваў пераклад на лацінку са зменай арабскага пісьма на кірылічнае, калі бальшавікі прыйшлі ў Сярэднюю Азію:

За зменай алфавіта – змена пісьменства, а гэта значыцца асуджэнне на смерць усёй нашай літаратурнай спадчыны, якую немагчыма – усю! – перавесці на новае пісьмо.

Ніл-2014.jpg

Ніл Гілевіч, люты 2015 г.

Заставаўся апошнім, хто насіў званне народнага паэта Беларусі

Званне народнага паэта Беларусі Ніл Гілевіч атрымаў у 1991 годзе. Але нават маючы ганаровае званне ў 2006 годзе атрымаў адмову ў выданні кнігі “Выбранае” ад выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

На фота ўнізе:

  1. Ніл Гілевіч і Уладзімір Караткевіч.
  2. Ніл Гілевіч і Васіль Быкаў.
  3. Васіль Быкаў, Ігар Лучанок і Ніл Гілевіч. Канец 1970-х гг.

Крыніца: Budzma.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам