ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк
Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

У 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў беларуская культура адзначае яшчэ адзін значны юбілей – 85-годдзе з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча (1939–2021).

Васіль Шаранговіч – педагог, адзін са стваральнікаў беларускай школы графікі, класік беларускага выяўленчага мастацтва, знакаміты жывапісец, ілюстратар больш за 60 выданняў, на працах якога вырасла не адно пакаленне чытачоў, уладальнік шматлікіх рэспубліканскіх і ўсесаюзных узнагарод у галіне мастацтва кнігі, у тым ліку чатырох дыпломаў усесаюзнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і медалёў імя Францыска Скарыны.
“Мне сняцца сны аб Беларусі” – словы беларускага народнага паэта Янкі Купалы, якія далі назву выставе і сталі актуальнымі для Васіля Пятровіча: “Заўсёды стаяў цвёрда на роднай зямлі, якая праз Богам адпушчаны час і прыме мяне ў свае цёмныя абдымкi, але заўсёды, як у словах Янкi Купалы, будуць сніцца мне «сны аб Беларусі».

Творчае жыццё Васіля Шаранговіча, чалавека ад народа, заўсёды было цесна пераплецена з гісторыяй краіны. Дзіцем ён перажыў у акупацыі Вялікую Айчынную вайну, хваляванні гэтага перыяду з часам увасобіліся ў прысвечаную хатынскай трагедыі серыю “Памяці вогненных вёсак”. У экспазіцыі таксама прадстаўлены кранальныя ілюстрацыі да твора Кузьмы Чорнага “Зямля”, які апавядае пра падзеі ваенных гадоў.

Выстаўка “Сны аб Беларусі” – гэта і вобразы са старонак кніг пра яе. У экспазіцыі – арыгіналы ілюстрацый да твораў класікаў беларускай літаратуры, народных пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Шчыра пражытыя, прачутыя і перададзеныя ў маляўнічых сюжэтах ілюстрацыі Васіля Шаранговіча да энцыклапедыі беларускага жыцця паэмы “Новая зямля” ўспрымаюцца сёння ў непарушнай еднасці з творам Якуба Коласа. Нацыянальныя характары герояў, этнаграфічнае апісанне беларускіх звычаяў, свят ажываюць дзякуючы таленту мастака. Пранізлівыя, тонкія паэмы Янкі Купалы “Яна і я”, “Адвечная песня”, “Гусляр” пераасэнсаваны Васілём Шаранговічам: ілюстрацыі да твораў дапаўняюць вобразы літаратурных герояў, надаюць ім шчырасці і праўдзівасці, глыбокага і тонкага псіхалагізму. Прасякнута прыгажосцю і сілай роднага краю серыя ілюстрацый да верша Янкі Купалы “Дзе крыўда адвечная праспявала”. Шэдэўры нацыянальнага літаратурнага мастацтва, як і ілюстрацыі да іх, прысвечаны, перш за ўсё, тэме радзімы: расказаць пра Беларусь надзвычайнаму моцу беларускага слова дапамагаюць магутныя мастацкія вобразы, створаныя Васілём Шаранговічам.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар, педагог, мастак-жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Пракапцоў, старшыня секцыі жывапісу грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” Аляксандр Грышкевіч, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца, дачка Васіля Пятровіча Шаранговіча Наталля Шаранговіч.

“Сны аб Беларусі” – гэта дзіўна тонкі, лірычны свет беларускіх пейзажаў “края нарачанскага”, літаратурныя сюжэты Янкі Купалы і Якуба Коласа, увасобленыя ў выразнай графіцы гістарычныя падзеі, а таксама партрэты аднавяскоўцаў, суайчыннікаў і членаў сям’і, паэтычныя вобразы і асабістыя перажыванні мастака.


Выстаўка будзе працаваць да 8 верасня 2024 года.
Тэрмін экспанавання можа быць зменены.

На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мудрыя думкі з залы мастацтва

15 Май 2024

Усё ярчэй свеціць вясновае сонца, а зала мастацтва напаўняе сваю прастору святлом мудрасці і прыгажосці, працягваючы рубрыку “Цытата тыдня”. На гэтым тыдні са “шкатулкі” крылатых выразаў знакамітых творцаў бліснуў прамень афарызму, прапанаваны на малюнку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам