ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сустрэча з юрыстам на тэму “Суседзі: вырашаем спрэчныя пытанні законна”
Таццяна Шамякіна: Шамякін прагнуў пастаяннай вучобы...

Пра мінулае і адвечнае

Пра мінулае і адвечнае
Іншыя навіны

З 29 студзеня па 28 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Пра мінулае і адвечнае”, прысвечаная 75-годдзю вядомага беларускага мастака, уладальніка дыплома і медаля Францыска Скарыны Міколы Купавы.

Адзін з прадстаўнікоў беларускага Адраджэння, руплівы змагар за збіранне і захаванне гістарычных помнікаў нашай краіны, каштоўнасцей мінулага, з якім непарыўна звязана будучыня, Мікола Купава – чалавек, які шчыра і аддана, па-сапраўднаму любіць нашу невычэрпную культурную спадчыну і родную мову, перажывае за развіццё нацыянальнай школы ў мастацтве. Ён перакананы, што беларуская культура – гэта вялікі мацярык са шматлікімі скарбамі.

Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся ў Оршы, старажытным горадзе з багатай гісторыяй і культурай. Атрымаў адукацыю ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, дзе вучыўся ў П. Любамудрава, В. Шаранговіча. З 1972 г. да сённяшніх дзён М. Купава вядзе актыўную выставачную дзейнасць, працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу, гістарычнай кампазіцыі, экслібрыса. Ён выканаў мастацкае аздабленне звыш 30 кніг і альбомаў, стварыў цэлую галерэю партрэтаў слынных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры, адлюстраваў вобразы спрадвечных помнікаў прыроды, цудоўныя беларускія краявіды.

На выстаўцы экспануюцца рэпрадукцыі твораў Міколы Купавы, прысвечаныя галоўным тэмам яго творчасці – пісьменнікам Янку Купале і Якубу Коласу, розным перыядам іх жыцця, звязаным з імі мясцінам. Напрыклад, прадстаўлены копіі лінарытаў з альбома “Шляхамі Янкі Купалы”. Прывабяць увагу наведвальнікаў рэпрадукцыі да твораў Цёткі, а таксама шэраг кніг з ілюстрацыямі Купавы: “На шырокі прастор” С. Александровіча, “Браткі” Д. Бічэль-Загнетавай, “Той курган векавечны…” К. Цвіркі, “Судны дзень Скарыны” М. Арочкі, “Фрэскі” С. Тарасава, альбом “Францішак Бенядзікт Багушэвіч”, беларускія народныя казкі і іншыя выданні.

Дапаўняюць выстаўку публікацыі пра Міколу Купаву, інтэрв’ю з ім, а таксама яго артыкулы, кнігі і каталогі выставак, укладальнікам якіх з’яўляецца мастак.

На працягу доўгага часу Мікалай Мікалаевіч з’яўляецца чытачом Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яго ведаюць і паважаюць супрацоўнікі, а кніжныя фонды “алмаза ведаў” поўняцца выданнямі з цудоўнымі ілюстрацыямі Міколы Купавы. Графік прымае актыўны ўдзел у мастацкіх выстаўках бібліятэкі. Так, яго экслібрысы прадстаўлены ў экспазіцыі музея кнігі “З кніг Уладзіміра Караткевіча”, а на выстаўцы “Княства вобразаў і слоў” экспануюцца акварэлі М. Купавы да казак У. Караткевіча. Удзельнічае Мікалай Мікалаевіч і ў выдавецкіх праектах бібліятэкі: ён аказаў значную дапамогу ў афармленні электроннага дыска “«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай»: да 180-годдзя Ф. Багушэвіча”, яго творы часткова ўпрыгожваюць вокладку і ўнутраны інтэрфейс гэтага выдання.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі шчыра жадаюць шаноўнаму Мікалаю Мікалаевічу моцнага здароўя, невычэрпнага творчага натхнення і стваральнай энергіі, а таксама шмат гадоў плённай працы на карысць нашай нацыянальнай культуры!


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам