ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Спалучэнне мер прававога і грамадскага ўздзеяння – найважнейшы фактар процідзеяння карупцыі
Адчуй мілагучнасць роднай мовы разам з намі

Прэзентавана выданне да 180-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча

Прэзентавана выданне да 180-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча
Іншыя навіны

19 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...”, падрыхтаванага да 180-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

Рэсурс дае магчымасць паглядзець на асобу вядомага пісьменніка, паэта-дэмакрата, публіцыста вачыма мастакоў, пранікнуцца ўвекавечаннем яго памяці, а таксама пачытаць лісты і рукапісы самога паэта з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, пабачыць здымкі з фондаў музея-сядзібы Францішка Багушэвіча “Кушляны”. У выданне ўвайшлі электронныя копіі першых прыжыццёвых выданняў паэта, сярод якіх “Dudka białaruskaja” 1891 і 1896 гг., вершаваны зборнік “Smyk białaruski” 1894 г., даследаванні жыцця і творчай дзейнасці пісьменніка.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў, вядучы бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юлія Амосава, беларускі мастак, член беларускага саюза мастакоў, уладальнік дыплома і медаля імя Францыска Скарыны Мікалай Купава.

Мерапрыемства ўпрыгожыла выступленне народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”. У канцы госці маглі азнаёміцца з тэматычнай выставай, прысвечанай творчасці Ф. Багушэвіча.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Слухайце таксама матэрыял канала "Культура" Беларускага радыё з прэзентацыі выдання.

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111