26 студзеня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Суседзі: вырашаем спрэчныя пытанні законна".
З лекцыяй выступіла адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Святлана Мікалаеўна Гарбаток.
На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, датычныя парушэння праў суседзямі і законнага вырашэння канфліктных сітуацый.
Карыстальнікі НББ змаглі задаць актуальныя пытанні па тэме і атрымаць на іх кампетэнтныя адказы спецыяліста.
У рамках мерапрыемства экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.