ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Беларусь і Мардовія: у бібліятэцы прайшоў круглы стол па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы культуры і адукацыі
Сфарміравана праграма Х Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

Шукальнік, наватар, авангардыст: Адысея Язэпа Пушчы

Шукальнік, наватар, авангардыст: Адысея Язэпа Пушчы
Іншыя навіны

Прэзентацыя вялікай віртуальнай экспазіцыі, створанай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з партнёрамі праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця", навуковая дыскусія адносна ролі і месца ў літаратурным працэсе аднаго з заснавальнікаў і актыўнага ўдзельніка творчых аб’яднанняў "Маладняк" і "Узвышша" Язэпа Пушчы, кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Вольны птах беларускіх нябёсаў", падрыхтаваная да 120-гадовага юбілею слыннага паэта – гэта, а таксама многае іншае, што тычыцца літаратурнага працэсу 1920-х гадоў было абмеркавана падчас нядаўна праведзенага ў галоўнай кніжніцы краіны круглага стала "Адысея Язэпа Пушчы".

Адметным мастацкім аздабленнем навуковага пасяджэння стала выступленне народнага літаратурнага тэатра "Жывое слова" пад кіраўніцтвам Алесі Сівохінай. Юныя артысты "ажывілі" вершы слыннага паэта, яго знакаміты твор "Лісты да сабакі".

Адным з самых змястоўных і цікавых стала выступленне Ірыны Багдановіч. Даследчыца ўзняла важнае пытанне адносна таго, як варта датаваць перапісаныя паэтам праз гады вершы, калі іх перавыдаваць цяпер. Вядома, што для Я. Пушчы было ўласціва імкненне да наватарства, спрэс у яго творчасці – авангардысцкія тэндэнцыі, ён з’яўляўся прыхільнікам імажынізму. Усё гэта, а галоўнае – адыход ад канона, сэнс якога заключаўся ў праслаўленні У. Леніна і рэвалюцыі – выклікала непрымірымы агонь крытыкаў. Адбыўшы пакаранне і вярнуўшыся да творчасці, Язэп Пушча перапісаў многія з маладых вершаў, пакінуўшы некранутым іх датаванне…

Між тым Язэп Пушча – адзін з літаратараў, праз творчасць якіх маладая айчынная літаратура пачала самастойны пошук шляхоў у плыні агульнаеўрапейскіх тэндэнцый мадэрнізму і авангардызму, падкрэсліла Ірына Багдановіч. "Акрамя таго, Язэп Пушча прапанаваў тэрмін, патрэбны ў адпаведным рэчышчы: вітаізм, што значыць прынцып новага", – нагадала даследчыца. Адметныя прыклады з ранніх вершаў паэта, эмацыянальнае чытанне, слушныя заўвагі – вось чым запомніўся яе даклад.

Цікавым было і выступленне Віктара Жыбуля. Вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва падрабязна пазнаёміў слухачоў з фондам № 26, у якім захоўваюцца дакументы Язэпа Пушчы, і матэрыяламі пра яго, якія перадаў сам пісьменнік, а пасля – яго ўдава, Станіслава Плашчынская (Шпакоўская).

Далучылася да праекта кандыдат філалагічных навук, дацэнт, выкладчыца Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Наталля Заяц. Яе паведамленне было пабудавана на аналізе паэмы "Сады вятроў" (1930).

Рэдкалегія часопіса «Узвышша». Сядзяць (злева направа): К. Чорны, У. Дубоўка, К. Крапіва. Стаяць: А. Бабарэка, Я. Пушча.
Рэдкалегія часопіса "Узвышша".
Сядзяць (злева направа): К. Чорны, У. Дубоўка, К. Крапіва.
Стаяць: А. Бабарэка, Я. Пушча

Пра гады працы Язэпа Пушчы настаўнікам рускай мовы ў Манакоўскай і Чаадаеўскай сярэдніх школах, яго педагагічны талент распавёў Дзмітрый Давідоўскі, вядучы бібліятэкар аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Памяць пра паэта захоўваецца і ў Расіі. Так, у працяг тэмы да ўвагі прысутных быў прадстаўлены відэафрагмент экскурсіі па творчасці Язэпа Пушчы ў школьным музеі "Жива народная память" Чаадаеўскай сярэдняй адукацыйнай школы Мурамскага раёна Уладзімірскай вобласці. Нацыянальная бібліятэка выказала падзяку школе і кіраўніку літаратурна-краязнаўчай залы музея Наталлі Пахомавай за працу па ўшанаванні памяці паэта, дзякуючы якой імя Іосіфа Плашчынскага (сапраўднае імя Язэпа Пушчы) працягвае жыць сярод чаадаеўцаў.

Вяртанню да творчасці, да сябе, свайго паэтычнага псеўданіма было прысвечана выступленне Міхаіла Бараноўскага, загадчыка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Ён звярнуў увагу слухачоў на пэўныя аспекты ў біяграфіі паэта, на апошнія гады яго жыцця.

Пра адметнасць і найбольш каштоўныя матэрыялы новага віртуальнага раздзела на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі распавядала Юлія Амосава, галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела ўстановы. Яна зазначыла, што менавіта старонка Язэпа Пушчы мае найбагацейшую фотагалерэю.

Падарункам удзельнікам сустрэчы стаў відэафрагмент гутаркі з Лідзіяй Іосіфаўнай, дачкой паэта, які падрыхтавалі ў 2008 годзе вучні і настаўнікі Навадворскай сярэдняй школы на чале з Таццянай Васілевіч, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, якая была сярод гасцей мерапрыемства.

Аўтар публікацыі: Марыя Ярашэвіч.
Фота з сайта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Крыніца: Звязда

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам