ГалоўнаяМерапрыемствыВольны птах беларускіх нябёсаў
“Арт-Мінск 2022” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Эвристические сказки”

Вольны птах беларускіх нябёсаў

Вольны птах беларускіх нябёсаў
Іншыя мерапрыемствы
19 мая – 29 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 19 мая па 29 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вольны птах беларускіх нябёсаў”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, крытыка і перакладчыка Язэпа Пушчы (1902–1964).

Беларускі імажыніст, як яго называюць літаратуразнаўцы, Язэп Пушча (сапр. Іосіф Паўлавіч Плашчынскі) прыйшоў у беларускую літаратуру самабытным і цікавым паэтам, паэтам-лірыкам, паэтам-прадказальнікам. Быў адным з устаноўцаў і кіраўнікоў Усебеларускага літаратурнага аб’яднання “Маладняк” і літаратурна-мастацкага згуртавання “Узвышша”. Друкаваўся пад псеўданімамі: Лясун; Кудзер; Я. Пушча; Кудзер Л.; Я; Кудзер, Язэп; Пушча; Пушча А.; Пушча, Язэп; Puszcza, Yazep.

Jazep-Pushcha-1.jpg

Раздзел экспазіцыі “І супраць ветру ўзмахну крыламі…” падрабязна знаёміць з творчасцю паэта. У ім прадстаўлены як прыжыццёвыя, так і пасмяротныя выданні твораў Язэпа Пушчы, яго творы ў калектыўных зборніках і перыядычным друку, а таксама пераклады вершаў пісьменніка на мовы свету. На экспазіцыйных паліцах – зборнікі “Раніца рыкае”, “Vita”, “Дні вясны”, “Песьні на руінах” і інш.

Літаратура аб жыцці і творчасці Язэпа Пушчы (манаграфіі, энцыклапедычныя і перыядычныя выданні) экспануецца ў раздзеле “Зерне памяці”. Пра паэта пісалі: М. Гарэцкі, Т. Мацюхіна, Т. Голуб, А. Мальдзіс і інш.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” падрыхтавала да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта раздзел “Жыццёвы і творчы шлях Язэпа Пушчы”.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам