ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Пра віртуальныя сэрвісы, даступныя з дому, – у эфіры тэлеканала СТВ
9 красавіка 1945 года. 30 дзён да Перамогі

Шаноўныя карыстальнікі!

Шаноўныя карыстальнікі!
Іншыя навіны

Шаноўныя карыстальнікі!

У адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 7.04.2020 № 1069  Нацыянальная бібліятэка спыняе абслугоўванне праз сістэму чытальных залаў.

Віртуальныя сэрвісы даўно і надзейна служаць карыстальнікам Нацыянальнай бібліятэкі. Прапануем скарыстаць з рэсурсаў і паслуг анлайн.

Віртуальныя даведачныя службы “Спытай бібліятэкара”, “КАРУНБ: міжнародная віртуальная даведачная служба” і “Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі”. А праз “Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый” адкрыты свабодны доступ да інтэрнет-рэсурсаў міжнародных арганізацый і іх дакументаў.

Даступны анлайн і электронныя інфармацыйныя рэсурсы: Нацыянальнай бібліятэкі, зводныя рэсурсы бібліятэк Беларусі, ліцэнзійныя базы даных сусветных вытворцаў.

Незалежна ад месцазнаходжання і часу сутак прадастаўлена магчымасць пошуку ў Электронным каталогу НББ патрэбных матэрыялаў і атрымання іх тэкстаў з баз даных, раней даступных толькі ў будынку бібліятэкі, адкрытых на час каранавіруснай пандэміі.

Шэраг аўтарытэтных сусветных выдавецтваў (Elsevier, Wiley, Cambridge University Press, Oxford University Press і інш.) прадаставіў свае рэсурсы на час эпідэміі для бясплатнага доступу ў дапамогу навуковай дзейнасці і дыстанцыйнай адукацыі.

Можна скарыстацца раздзелам “Рэсурсы адкрытага доступу”, які ўключае каля 300 баз даных з навуковымі публікацыямі па ўсіх галінах ведаў.

Вэб-навігатар “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” прадастаўляе кароткую інфармацыю і спасылкі на самыя аўтарытэтныя айчынныя інфармацыйныя рэсурсы, якія адлюстроўваюць эканамічную, культурную і прыродную разнастайнасць нашай краіны.

Звяртаем увагу таксама на віртуальны праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”, які дазваляе дзень за днём прасачыць за ваенным і мірным жыццём напярэдадні заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Аддалена даступны і платныя паслугі. Служба “Электронная дастаўка дакументаў” прадастаўляе магчымасць замовіць лічбавыя копіі фрагментаў дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пры дапамозе сервіса “Складанне спіса літаратуры па тэме” можна замовіць прафесіянальны пошук літаратуры ў адпаведнасці з зададзенымі параметрамі. А сэрвіс “Рэдагаванне бібліяграфічнага спіса да навуковай работы” дазваляе аддалена аформіць заказ і атрымаць адрэдагаваны спіс на электронную пошту. Гатовыя тэксты дысертацый, курсавых і дыпломных работ, рэфератаў, артыкулаў можна аддалена праверыць на арыгінальнасць пра дапамозе сэрвісу “Праверка тэкставых дакументаў на наяўнасць запазычанняў”. Таксама магчыма атрымаць дапамогу спецыялістаў у індэксіраванні дакументаў і вызначэнні публікацыйнай актыўнасці аўтара або арганізацыі.

Прайсціся па чытальных залах ці зазірнуць у кнігасховішча, не выходзячы з дому? Так, гэта магчыма! Віртуальныя экскурсіі пазнаёмяць з архітэктурнымі асаблівасцямі і дзейнасцю бібліятэкі, варта толькі скарыцца відэапрэзентацыяй або віртуальным турам. А матэрыялы ад экскурсій з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” распавядуць пра жыццё і творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра, Уладзіміра Караткевіча: прэзентацыі і віктарына па творах аўтараў можна спампаваць на партале бібліятэкі. З віртуальнымі праектамі і выставамі карыстальнікі могуць пазнаёміцца ў любы час сутак. На віртуальных стэндах – кнігі, газеты, рэпрадукцыі, карткі, плакаты, аўдыязапісы і многае іншае.

Віртуальныя сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі – гэта эканомія часу і сіл, якасная і аўтарытэтная інфармацыя ў сябе дома.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам