ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальная чытальная залаCOVID-19: навуковыя рэсурсы вядучых сусветных выдавецтваў

COVID-19: навуковыя рэсурсы вядучых сусветных выдавецтваў

У сувязі з абвастрэннем эпідэміялагічнай сітуацыі, выкліканай новай каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, выдавецтвы, агрэгатары інфармацыі, універсітэты, навуковыя супольнасці і іншыя арганізацыі адкрываюць доступ на час эпідэміі да наяўных навуковых публікацый і вынікаў апошніх даследаванняў па COVID-19.

Аператыўны і бясплатны доступ да матэрыялаў, якія раней былі адкрыты толькі па падпісцы, дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць даследаванняў, падтрымаць меры рэагавання з боку аховы здароўя і паскорыць адкрыццё метадаў лячэння.

У сувязі з пераводам многіх навучальных устаноў на дыстанцыйную арганізацыю навучальнага працэсу некаторыя выдавецтвы прапануюць таксама бясплатны доступ у рэжыме анлайн да падручнікаў для вышэйшай адукацыі і актуальных навуковых распрацовак.

American Medical Association
American Society for Microbiology(ASM)
American Society of Clinical Oncology
American Society of Nephrology
Annual Reviews
BioOne
bioRxiv
Bloomsbury Publishing
Brill
Cambridge University Press 
Cochrane Library 
EBSCO
Elsevier
Emerald Publishing
Grebennikon
Infobase
IOP Publishing
John Libbey Eurotext
JoVE
Knowledge World Company
Massachusetts Medical Society
MIT Press
Ohio State University Press
Oxford University Press
Project MUSE
Royal Society Publishing
SAGE Publishing
Springer Nature
Taylor & Francis
University of California Press
Wiley
Навукова-выдавецкі цэнтр Інфра-М
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт
Юрайт
Пашыраны аддалены тэставы доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў

American Medical Association

У сувязі з тым, што працягваецца распаўсюджванне па ўсім свеце каранавіруснай інфекцыі, Амерыканская медыцынская асацыяцыя размясціла ў бясплатным доступе калекцыю JAMA Network COVID-19, у якой прадстаўлены матэрыялы апошніх даследаванняў па COVID-19.

American Society for Microbiology (ASM)

ASM прадастаўляе бясплатны доступ амаль да 50 навуковых артыкулаў, апублікаваных за апошні год у 16 навуковых часопісах ASM для падтрымкі даследчых намаганняў і паведамленняў пра COVID-19.

ASM таксама абавязалася зрабіць усе свае публікацыі, звязаныя з COVID-19 і каранавірусамі, а таксама даныя, якія пацвярджаюць іх, неадкладна даступнымі ў PubMed Central (PMC) і іншых тэматычных рэпазіторыях.

Часопісы ASM таксама паскараюць рэцэнзаванне прадстаўленых работ, звязаных з каранавірусам, забяспечваючы хуткае распаўсюджванне новых даследаванняў сярод навуковай супольнасці.

Апошнія прэс-рэлізы ASM уключаюць:

American Society of Clinical Oncology

Амерыканская супольнасць клінічнай анкалогіі ў сувязі з эпідэміяй COVID-19, якая працягваецца, падае бясплатна інфармацыю, прысвечаную забеспячэнню медыцынскай дапамогі людзям з анкалагічнымі захворваннямі. Матэрыялы, прысвечаныя каранавіруснай інфекцыі, падзелены на некалькі катэгорый:

American Society of Nephrology

Амерыканская асацыяцыя нефралогіі публікуе актуальную інфармацыю па COVID-19, рэкамендацыі па аказанні медыцынскай дапамогі людзям з нырачнай недастатковасцю пры наяўнасці каранавіруснай інфекцыі, інструкцыі па ізаляцыі асоб з каранавіруснай інфекцыяй, матэрыялы па дыягностыцы і прафілактыцы COVID-19.

Annual Reviews

Каб дапамагчы многім даследчыкам, выкладчыкам і студэнтам, якія працуюць і вучацца аддалена падчас пандэміі COVID-19, выдавецтва прадастаўляе да 30 красавіка 2020 г. бясплатны доступ да ўсіх сваіх часопісаў.

BioOne

У супрацоўніцтве з Асацыяцыяй навуковых бібліятэк BioOne і партнёры-выдаўцы прадаставілі да канца 2020 г. бясплатны доступ да поўных тэкстаў артыкулаў па COVID-19 у наступных часопісах:

Асацыяцыя даследчых бібліятэк падрыхтавала таксама стужку навін, якая абнаўляецца штодня, дзе прадстаўлена інфармацыя па COVID-19 з сайтаў членаў асацыяцыі.

Bloomsbury Publishing

На платформе выдавецтва Bloomsbury Publishing размяшчаюцца навуковыя базы даных у галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Усе рэсурсы выдавецтва даступны для выкарыстання ў поўным і бясплатным рэжыме да канца мая 2020 г. Падключэнне арганізацый ажыццяўляецца па запыце на адрас OnlineSalesUK@bloomsbury.com.

У дадатак да доступу падаюцца спасылкі на ўсе рэсурсы, якія дазваляюць выкладчыкам найлепшым чынам выкарыстоўваць кантэнт баз даных, асабліва для анлайн-курсаў. Яны ўключаюць спасылкі на планы ўрокаў, навучальныя дапаможнікі і іншыя матэрыялы.

Спіс рэсурсаў выдавецтва:

Brill

Выдавецтва адкрыла бясплатны доступ да калекцыі кніг і артыкулаў па такіх тэмах, як ахова здароўя, дыстанцыйнае навучанне, крызісныя сітуацыі. Па меры з’яўлення новых публікацый калекцыя будзе абнаўляцца.

bioRxiv

Рэпазіторый адкрытага доступу bioRxiv прадастаўляе падборку з 738 прэпрынтаў па COVID-19 і SARS-CoV-2.

Cambridge University Press

Выдавецтва прапануе на платформе Cambridge Core бясплатны доступ да вынікаў даследаванняў па каранавірусах. У калекцыю на сённяшні момант уключана больш за 130 глаў кніг і часопісных артыкулаў. Мяркуецца пастаяннае папаўненне калекцыі па меры апублікавання.

Сумесна з іншымі выдаўцамі Cambridge University Press узяло абавязацельства прадастаўляць доступ да вынікаў даследаванняў праз PubMed Central і іншыя тэматычныя рэпазіторыі.

Акрамя таго, тыя арганізацыі, якія падпісаны на нейкі ліцэнзійны рэсурс, могуць запытаць бясплатны доступ да калекцыі даведачных выданняў для бібліятэк.

Cochrane Library

На час абвастрэння эпідэміялагічнай сітуацыі, выкліканай каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, Cochrane Library адкрывае бясплатны доступ да сваіх рэсурсаў, якія ўключаюць базы даных сістэматычных аглядаў, у якіх абагульняюцца і інтэрпрэтуюцца вынікі медыцынскіх даследаванняў. Cochrane Library з’яўляецца ключавым рэсурсам у доказнай медыцыне.

EBSCO

У святле апошніх падзей, звязаных з COVID-19, актуальнасць аддаленага доступу да рэсурсаў узрастае. EBSCO актыўна супрацоўнічае з выдавецтвамі па ўсім свеце, каб даць вашым карыстальнікам доступ да электронных кніг без абмежаванняў.

З 16 сакавіка 2020 г. некаторыя кнігі ў калекцыі EBSCO eBooks™ для карыстальнікаў, якія аплацілі ліцэнзію на аднаго адначасовага карыстальніка, сталі даступны неабмежаванай колькасці адначасовых карыстальнікаў (*гэта датычыцца больш за 300 кніг выдавецтваў па стане на 26 сакавіка 2020 г.). Такі рэжым доступу будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2020 г.

Дадзеная прапанова распаўсюджваецца таксама на куплю новых электронных кніг, якія ўдзельнічаюць у акцыі выдавецтваў. Купіўшы кнігу па цане аднаго адначасовага карыстальніка, чытачы змогуць працаваць з кнігай да 30 чэрвеня 2020 г. у неабмежаванай колькасці.

На платформе DynaMed EBSCO прадастаўляе бясплатны доступ да поўных тэкстаў артыкулаў, дакументаў, дзе прадстаўлена актуальная інфармацыя аб мерах засцярогі, сімптомах і рэкамендацыях, якія адносяцца да COVID-19.

EBSCO сумесна з выдавецтвам Harvard Business Publishing адкрывае да 30 мая 2020 г. бясплатны доступ да поўнай калекцыі электронных кніг Harvard Business Review на платформе EBSCOhost. Гэта калекцыя налічвае больш за 600 электронных кніг, якія ўключаюць 400 манаграфій, нядаўна апублікаваныя электронныя кнігі і звыш 150 артыкулаў з класічных зборнікаў Harvard Business Review.

Для атрымання доступу неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.

Elsevier

Выдавецтва пры падтрымцы экспертаў падрыхтавала старонку, на якой прадстаўлены спасылкі на калекцыі з часопісных артыкулаў, апублікаваных у выдавецтве па тэме каранавірусаў. На старонцы маецца:

  • інфармацыя для даследчыкаў, дзе прадстаўлены публікацыі па COVID-19, якія прайшлі рэцэнзаванне ў такіх часопісах, як The Lancet і Cell Press, а таксама звыш 19 800 публікацый з ScienceDirect Coronavirus hub;
  • інфармацыя для дактароў, дзе можна знайсці кіраўніцтва і планы лячэння, падрыхтаваныя на аснове фактычных даных, кіраўніцтва і планы догляду пацыентаў, матэрыялы па бяспецы і навучанні пацыентаў, а таксама спасылкі на вэбінары Centers for Desease Control and Prevention (CDC);
  • інфармацыя для пацыентаў, дзе прадстаўлены 3D-відэа па каранавірусах, дакументы Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя i CDC, а таксама матэрыялы па праграме Elsevier пра доступ для пацыентаў.

Emerald Publishing

Выдавецтва дае бясплатны доступ да 31 сакавіка 2020 г. да матэрыялаў даследаванняў, якія звязаны з каранавірусамі, кіраваннем эпідэміямі і пандэміямі. Хоць гэтыя матэрыялы не толькі адносяцца да бягучых праблем вывучэння COVID-19, яны могуць аказацца карыснымі пры аналізе досведу таго, як свет адрэагаваў на папярэднія ўспышкі каранавірусаў (у прыватнасці SARS) і эпідэмій.

У дакументах прадстаўлена інфармацыя пра юрыдычныя і этычныя ўрокі барацьбы з SARS у 2003 г., а таксама пра ўплыў SARS на сферу турызму.

Выдавецтва падтрымлівае аператыўнае распаўсюджванне вынікаў даследаванняў, звязаных з успышкай хваробы, аналагічнымі надзвычайнымі сітуацыямі ў галіне аховы здароўя і адкрыла фонд у памеры 20 000 фунтаў стэрлінгаў з мэтай пакрыцця APC (article processing charges) для артыкулаў, якія публікуюцца ў рэжыме адкрытага доступу на платформе Emerald Open Research.

Grebennikon

Электронная бібліятэка (ЭБ) Grebennikon змяшчае электронныя версіі спецыялізаваных часопісаў і кніг Выдавецкага дома “Гребенников” па менеджменце, маркетынгу, фінансах, кіраванні персаналам. Аўтары – прафесіяналы-практыкі, дырэктары і топ-менеджары буйных кампаній, навуковыя работнікі, выкладчыкі і аспіранты – асвятляюць шырокае кола тэм: стратэгічны і кадравы менеджмент, фінансавы аналіз, кіраванне продажамі і праектамі, планаванне інвестыцый, падатковае планаванне, інтэрнэт-маркетынг, рэклама і інш.

Карыстальнікі маюць доступ да перакладзеных на рускую мову публікацый вядучых сусветных экспертаў у галіне бізнесу, якія публікуюцца сусветна вядомымі выдавецтвамі, кампаніямі і навучальнымі ўстановамі: Elsevier, Emerald, Harvard Business Publishing, Stockholm School of Economics, University of Chicago Press, American Marketing Association, Berlin MBA , Academy of Marketing Science і інш.

Аддалены доступ да гэтых рэсурсаў адкрыў выдавецкі дом “Гребенников” – партнёр Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іншых бібліятэк краіны.

Працаваць з электроннай бібліятэкай можна з дому ці любога зручнага для вас пункту доступу. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на электроннай платформе “Grebennikon” (прапануем скарыстацца пакрокавай інструкцыяй).

Infobase

Да 30 красавіка 2020 г. кампанія дае бясплатны доступ да інфармацыйных рэсурсаў, прадстаўленых у розных калекцыях на платформе Academic Virtual Classroom.

Пры рэгістрацыі неабходна выкарыстоўваць уліковы запіс з імем карыстальніка distancelearning і паролем trial.

Academic Virtual Classroom, all Available Products

IOP Publishing

Выдавецтва IOP Publishing публікуе аўтарытэтныя часопісы па тэарэтычнай і прыкладной фізіцы і сумежных тэматыках: матэматыцы, біяфізіцы, біямедыцыне, астраноміі і інш.

Аўтарытэтнасць часопісаў пацвярджаецца ўключэннем большасці з іх у Journal Citation Reports. На гэтай старонцы апублікаваны актуальныя даныя па імпакт-фактарах часопісаў. Часопісны кантэнт выдавецтва размешчаны на анлайн-платформе IOPScience.

На перыяд складанай эпідэміялагічнай сітуацыі выдавецтва забяспечвае бясплатны доступ да поўных тэкстаў артыкулаў з розных часопісаў, якія раней былі даступны толькі па падпісцы.

John Libbey Eurotext

Выдавецтва прадаставіла бясплатны доступ да поўных тэкстаў 23 навуковых часопісаў на платформе John Libbey на перыяд пандэміі.

JoVE

Першы навуковы рэцэнзуемы відэачасопіс JoVE адкрыў бясплатны доступ да даследчых відэаролікаў, прысвечаных каранавірусу COVID-19.

Knowledge World Company

Кампанія прадастаўляе на 2 месяцы бясплатны доступ на платформе e-Marefa да наступных калекцый электронных інфармацыйных рэсурсаў:

  • Middle Eastern Studies
  • Islamic Studies and Arabic literature
  • Military & Security Database
  • Humanities
  • Social sciences
  • Conflict, Violence, and Peace
  • Educational Sciences
  • Pharmacy, Health ,and Medical & Allied Sciences
  • Engineering Sciences, and Information Technology
  • Economics, Finance & Business Administration
  • Natural and Life Sciences
  • Legal & Islamic Fiqh Resources
  • Maghreb Studies
  • Media Studies and Social Networking
  • Woman Studies
  • Youth Studies
  • Social & Charitable Work and Endowments
  • Water, Energy, & Environment Issues
  • The GCC-Iranian Affairs
  • Turkey & the Arab World

У стварэнні калекцый удзельнічае больш за 300 навуковых арганізацый з 19 арабскіх краін. Для адкрыцця доступу неабходна накіраваць ліст Ziad Al Smadi па адрасе SmadiZiad@e-marefa.net, указаўшы ў ім пералік IP-адрасоў арганізацыі, з якіх плануецца доступ.

Massachusetts Medical Society

Супольнасць адкрыла бясплатны доступ на платформе аўтарытэтнага навуковага часопіса The NEW ENGLAND JOURNAL of MEDICINE (імпакт-фактар – 70,67) да артыкулаў і іншых матэрыялаў па Covid-19, сярод якіх маюцца клінічныя справаздачы, кіраўніцтва і каментары спецыялістаў.

MIT Press

Выдавецтва прадастаўляе бясплатны доступ калекцыі кніг MIT Press eBooks (звыш 2 770) на платформе MIT Press Direct да канца мая 2020 г.

Для атрымання доступу неабходна запоўніць форму або звярнуцца да Emily Farrell па электроннай пошце efarre@mit.edu.

Ohio State University Press

На перыяд пандэміі выдавецтва прадастаўляе бясплатны доступ на базе рэпазіторыя ўніверсітэта да манаграфій, а таксама вучэбных матэрыялаў па лінгвістыцы.

Oxford University Press

Выдавецтва падрыхтавала калекцыю, у якой сабраны вынікі апошніх даследаванняў па COVID-19, даступныя бясплатна на час эпідэміі з мэтай падтрымкі даследчыкаў, медыкаў і работнікаў сферы аховы здароўя, якія працуюць над вырашэннем крытычнай сітуацыі.

У свабодным доступе поўны тэкст манаграфіі “Oxford Handbook of Public Health Ethics”. Яна прысвечана законам і абмежаванням, якія дзейнічаюць падчас надзвычайных медыцынскіх сітуацый, што з’яўляецца бясцэннай інфармацыяй для тых, хто збіраецца аб’яўляць каранцін.

Для палягчэння працэсу пераходу да дыстанцыйнага навучання кампанія Epigeum, якая з’яўляецца партнёрам Oxford University Press, прадаставіла бясплатны доступ да курсаў Teaching Online і Blended Learning да 31 мая 2020 г.

Для бясплатнага доступу да курсаў неабходна зайсці на платформу і зарэгістравацца там у якасці новага карыстальніка. Пры рэгістрацыі ў полі “Token” неабходна ўвесці 3bb0020b.

Вам будзе адпраўлена спасылка на актывацыю па электроннай пошце. Пасля завяршэння працэсу актывацыі будзе забяспечаны доступ да курсаў Teaching Online і Blended Learning праз пункт “Мае курсы”.

Project MUSE

Project MUSE адкрыў бясплатны доступ да кніг і часопісаў больш за 50 выдавецтваў па розных галінах ведаў на платформе Project MUSE.

Інфармацыя пра спіс выдавецтваў, іх бясплатныя рэсурсы, а таксама даты, да якіх адкрыты бясплатны доступ, будзе абнаўляцца штодня. Каб убачыць крыніцы з адкрытымі поўнымі тэкстамі, на старонцы з вынікамі пошуку ў опцыі “Access” пастаўце птушку ў пазіцыі “Only content I have access to”. Адкрытыя ў рамках акцыі выданні адзначаны ў спісе зялёнай меткай “Free”.

Royal Society Publishing

Выдавецтва падпісала пагадненне па COVID-19 і прадаставіла ў бясплатны доступ калекцыю інфармацыйных рэсурсаў па дадзенай тэматыцы.

SAGE Publishing

Выдавецтва дае бясплатны доступ да цэлага шэрагу часопісаў, якія публікуюць вынікі даследаванняў, звязаных з каранавірусамі.

Поўны спіс публікацый уключае даследаванні як у галіне тэхнікі і медыцыны, так і ў галіне сацыяльных навук. Спіс артыкулаў пастаянна папаўняецца.

Springer Nature

Вядучае сусветнае выдавецтва навуковай літаратуры актыўна падтрымлівае глабальныя меры ў адказ на ўспышку каранавіруса COVID-19 і прадастаўляе бясплатны і аператыўны доступ да вынікаў даследаванняў у гэтай галіне.

У раздзеле прыведзены спасылкі на адпаведныя навуковыя артыкулы з часопісаў, глаў кніг, а таксама дадатковыя каментарыі на гэтую тэму. Доступ да поўных тэкстаў бясплатны. Пры наяўнасці праблем з доступам варта звярнуцца ў групу падтрымкі, даслаўшы электроннае паведамленне на адрас customerservice@springernature.com.

Springer Nature падтрымлівае таксама аператыўны абмен вынікамі даследаванняў, прадстаўленых у часопісах выдавецтва з дапамогай прэпрынтаў. Такая опцыя забяспечваецца для многіх часопісаў з дапамогай сэрвісу прэпрынтаў, In Review.

Для падтрымкі хуткага і шырокага распаўсюджвання даследчых даных падчас успышкі каранавіруса COVID-19 аўтары артыкулаў могуць бясплатна выкарыстоўваць службу падтрымкі даных для COVID-19.

Выдавецтва актыўна супрацоўнічае з глабальнымі арганізацыямі для падтрымкі абмену адпаведнымі вынікамі даследаванняў і данымі, уключаючы падтрымку Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і ініцыятыву Упраўлення па навуцы і тэхналогіях Белага дома, каб зрабіць усе адпаведныя вынікі і даныя даступнымі праз PubMed Central. Springer Nature падпісала таксама заяву аб абмене вынікамі даследаванняў і данымі, якія адносяцца да ўспышкі каранавіруса COVID-19.

Кампанія прадаставіла ў бясплатны доступ кнігі з трох калекцый. Азнаёміцца са спісам выданняў можна па спасылках:

Кампанія падрыхтавала таксама старонку, на якой прадстаўлена вычарпальная інфармацыя па COVID-19 са спасылкамі на поўныя тэксты артыкулаў з часопісаў, якія выдаюцца ў Springer Nature.

Taylor & Francis

Выдавецтва распрацавала мікрасайт, на якім прадстаўлены спасылкі на навуковыя артыкулы, электронныя кнігі, главы кніг, звязаныя з дыягностыкай, лячэннем, прафілактыкай і далейшымі даследаваннямі па COVID-19. Карыстальнікі могуць атрымаць бясплатны доступ да поўных тэкстаў дакументаў з дапамогай электроннай платформы Taylor & Francis Online.

Плануецца рэгулярнае абнаўленне зместу мікрасайта.

Сумесна з іншымі выдаўцамі Taylor & Francis узяло абавязацельства прадастаўляць доступ да вынікаў даследаванняў праз PubMed Central і іншыя тэматычныя рэпазіторыі.

Рэдактары часопісаў выдавецтва актыўна заахвочваюць аўтараў публікаваць і абменьвацца данымі, якія складаюць аснову іх даследаванняў у адпаведнасці з прынцыпамі FAIR (Findable, Accessible, Interoperable, Reusable).

Выдавецтва прадастаўляе на платформе Cambridge Core бясплатны доступ да вынікаў даследаванняў па каранавірусах. У калекцыю цяпер ўключана больш за 130 кіраўнікоў кніг і часопісных артыкулаў. Мяркуецца пастаяннае папаўненне калекцыі па меры апублікавання.

Сумесна з іншымі выдаўцамі Cambridge University Press узяло абавязацельства прадастаўляць доступ да вынікаў даследаванняў праз PubMed Central і іншыя тэматычныя рэпазіторыі.

Акрамя таго, тыя арганізацыі, якія падпісаны на які-небудзь ліцэнзійны рэсурс, могуць запытаць бясплатны доступ да калекцыі даведачных выданняў для бібліятэк.

На платформе навуковых выданняў з адкрытым рэцэнзаваннем, F1000Research, кампанія распрацавала раздзел з публікацыямі па COVID-19, да якіх магчымы бясплатны доступ.

University of California Press

Увесь кантэнт часопісаў выдавецтва даступны бясплатна да 30 чэрвеня 2020 г. (46 часопісаў па гуманітарных, грамадскіх і прыродазнаўчых навуках).

Wiley

Кампанія прадастаўляе бясплатны доступ на сваёй платформе больш чым да 5 000 артыкулаў, звязаных з COVID-19.

На адукацыйным партале Wiley Online Library маецца шмат інфармацыі на выпадак, калі неабходны парады па працы з платформай.

Wiley арганізавала таксама бясплатнае інфармаванне ў рэальным часе аб найноўшых выніках даследаванняў і развіцці сітуацыі з COVID-19 ад Scitrus на базе персаналізаванай праграмы са штучным інтэлектам ад Atypon.

Wiley Online Library і іншыя прадукты кампаніі падтрымліваюць мноства розных спосабаў ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі карыстальнікаў пры арганізацыі аддаленага доступу да сваіх рэсурсаў.

Навукова-выдавецкі цэнтр Інфра-М

Электронна-бібліятэчная сістэма (ЭБС) Znanium адкрывае бясплатны доступ усім студэнтам, выкладчыкам, навуковым супрацоўнікам да 30 красавіка 2020 г.

Ва ўмовах пандэміі каранавіруса многія навучальныя арганізацыі пераходзяць у рэжым анлайн-адукацыі. Пераход на дыстанцыйнае навучанне звязаны з парушэннем навучальнага працэсу і недахопам вучэбнай літаратуры. Для вырашэння гэтых праблем адкрыты бясплатны доступ да асноўнай калекцыі, дзе прадстаўлены кнігі больш за 50 выдавецтваў па эканоміцы, юрыспрудэнцыі, бухгалтарскім уліку, менеджменце, маркетынгу, фінансах, прыродазнаўчых навуках і інш. (38 000 навучальных кніг, манаграфій, часопісаў, навуковых публікацый).

Акрамя доступу да асноўнай калекцыі, прадастаўлена таксама магчымасць бясплатнага выкарыстання сэрвісу “Дыскаверы”, які дазваляе хутка знайсці неабходную літаратуру, у тым ліку размешчаную на іншых рэсурсах у сеціве, і праверыць публікацыю на наяўнасць запазычанняў.

Дыстанцыйны доступ да поўных тэкстаў электронных выданняў магчымы пасля рэгістрацыі на электроннай платформе “Znanium”. Зрабіць гэта, не выходзячы з дому, вам дапаможа пакрокавая інструкцыя.

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт

Цэнтр развіцця электронных адукацыйных рэсурсаў універсітэта адкрыў бясплатны доступ да архіва відэалекцый па журналістыцы, мастацтвазнаўстве, гісторыі, лінгвістыцы, літаратуразнаўстве.

Юрайт

Электроннае выдавецтва Юрайт у перыяд складанай эпідэміялагічнай сітуацыі забяспечвае бясплатны доступ да кніг і сэрвісаў адукацыйнай платформы Юрайт усім зарэгістраваным студэнтам, выкладчыкам і бібліятэкарам ВНУ і каледжаў.

Значная частка прадстаўленых на платформе кніг уяўляе сабой лічбавыя вучэбна-метадычныя комплексы (ЛВМК), якія аб'ядноўваюць тэкст, практычныя заданні, адаптыўную сістэму анлайн-тэставання, навучальныя відэа- і аўдыяматэрыялы, метадычныя рэкамендацыі для выкладчыка.

Для доступу пры рэгістрацыі на urait.ru неабходна правільна пазначыць вашу навучальную ўстанову і выбраць адну з трох роляў: студэнт, выкладчык, бібліятэкар.

Пашыраны аддалены тэставы доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў

East View

Можна скарыстацца поўнымі тэкстамі часопісаў краін СНД па грамадскіх, гуманітарных, педагагічных, тэхнічных навуках, пытаннях абароны і бяспекі, а таксама бібліятэчнай справе і інфармацыйным абслугоўванні.

Працаваць з рэсурсамі можна, не выходзячы з дому. Для пачатку працы неабходна зарэгістравацца на электроннай платформе East View (для гэтага прапануем скарыстацца пакрокавай інструкцыяй).

БиблиоРоссика

Сучасная электронна-бібліятэчная сістэма (ЭБС) “БиблиоРоссика” прызначана для даследчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў. Яна змяшчае поўныя тэксты падручнікаў, вучэбных і вучэбна-практычных дапаможнікаў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных дысцыплінах. У яе ўваходзіць звыш 15 600 выданняў вядучых расійскіх выдавецтваў навуковай і вучэбнай літаратуры. Прадстаўлены таксама манаграфіі, часопісы, публіцыстыка, рускамоўная і перакладная проза сучасных аўтараў.

Калекцыя пастаянна папаўняецца, мае зручны карыстальніцкі інтэрфейс, забяспечваецца аператыўны і камфортны пошук неабходнай інфармацыі.

У сувязі з пераходам на дыстанцыйную працу ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса COVID-19 прадастаўляецца магчымасць пашыранага тэставага доступу, а таксама аддаленага падключэння карыстальнікаў арганізацыі, якая аплаціла падпіску да якой-небудзь з калекцый ЭБС, праз службу тэхнічнай падтрымкі.

Зарэгістравацца на платформе і працаваць з электроннымі выданнямі можна, не прыходзячы ў бібліятэку, – з любога зручнага для вас пункту доступу. У дапамогу пры рэгістрацыі прапануем скарыстацца пакрокавай інструкцыяй.

Лань

Электронная бібліятэчная сістэма “Лань” у ліку іншых вядучых сусветных кампаній у сучасных умовах пашырае магчымасці аддаленага доступу да сваіх інфармацыйных рэсурсаў і выкарыстання іх для дыстанцыйнага навучальнага працэсу.

Доступ да поўных тэкстаў электронных выданняў па розных дысцыплінах можна атрымаць, не выходзячы з дому. Для гэтага неабходна толькі зарэгістравацца на сайце ЭБС “Лань” (прапануем скарыстацца пакрокавай інструкцыяй).

111