БАРАЦЬБА КЛАСІЧНАЯ (грэка-рымская)
Гісторыя ўзнікнення і развіццё ў свеце

Барацьба – адзін з самых старажытных і любімых відаў спорту. Вытокі яе ўзнікнення сыходзяць у глыбіню стагоддзяў (узрост – 2600 гадоў да н.э.), калі яна была адным з асноўных сродкаў барацьбы за існаванне. У паядынках фармаваліся пэўныя навыкі і прыёмы, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Многія з іх дзейнічаюць і па сённяшні дзень.

Барацьба ў Старажытным Свеце. Крыніца: книга “Олимпийские игры и поэзия эллинов”
Барацьба ў Старажытным Свеце. Крыніца: кніга “Олимпийские игры и поэзия эллинов”

Барацьба ў Старажытным Егіпце
Барацьба ў Старажытным Егіпце

Сапраўднага развіцця барацьба дасягнула ў Старажытнай Грэцыі ў часы антычнага перыяду. Класічная барацьба стала ўваходзіць у абавязковую вайсковую падрыхтоўку. Пра яе папулярнасць у грэкаў сведчыць той факт, што яна стала другім пасля бегу відам спорту, уключаным у праграму XVIII Алімпійскіх гульняў старажытнасці, якія прайшлі ў 708 годзе да н.э. З тых часоў гэты від спорту з’яўляўся абавязковым відам спаборніцтваў усіх летніх Алімпіяд.

Многія з самых вядомых філосафаў і паэтаў, дзяржаўных дзеячаў і палкаводцаў Старажытнай Грэцыі былі барцамі і ўдзельнікамі Алімпійскіх гульняў – Мілон Кратонскі, Піфагор, Платон, Піндар, Алкінад.

Самым тытулаваным барцом Грэцыі прызнаны Мілон Кратонскі – шасціразовы алімпійскі чэмпіён. Ён быў адным з лепшых вучняў Піфагора!..

Пасля заваявання Грэцыі рымляне да звычайнай барацьбы дадалі прыёмы кулачнага бою, а ў гладыятарскіх паядынках – халодную зброю. Першыя баі гладыятараў у Рыме былі праведзены ў 284 г. да н.э. У канцы IV стагоддзя Алімпіяды і гладыятарскія паядынкі спынілі існаванне. Гэта было звязана з шырокім распаўсюджваннем хрысціянства ў краінах Еўропы.

Толькі ў канцы XVIII стагоддзя ў еўрапейскіх краінах пачалі адраджаць гэты мужны від спорту. У 1848 г. у Парыжы былі адкрыты першыя атлетычныя арэны. Адроджаная ў Францыі прафесійная грэка-рымская барацьба трансфармавалася ў сучасны від, атрымаўшы яшчэ адну назву – “французская барацьба”. Яна стала самым любімым відам спорту ў Еўропе.

Каб надаць гэтаму віду спорту міжнародны характар, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), заснаваны ў 1894 г., даў французскай барацьбе афіцыйную назву – “спартыўная барацьба грэка-рымскага стылю”. Таксама ў наш час зацвердзілася і трэцяя афіцыйная назва – “класічная барацьба”.

Грэка-рымская барацьба нязменна ўваходзіла ў праграму Алімпійскіх гульняў, за выключэннем II Алімпіяды ў 1900 г. i III Алімпіяды ў 1904 г.

З 1921 г. сістэматычна разыгрываецца першынство свету, а з 1924 г. – першынство Еўропы.

Паядынак паміж Джэкам Дэмпсі (1895–1983) і Лені Мантанай. (Фота: Topical Press Agency / Getty Images). 1925 г. Крыніца: http://wrestling.com.ua
Паядынак паміж Джэкам Дэмпсі (1895–1983) і Лені Мантанай. (Фота: Topical Press Agency / Getty Images). 1925 г. Крыніца: http://wrestling.com.ua

У 1956 г. быў уведзены розыгрыш Кубка свету па класічнай барацьбе, а з 1968 г. сталі праводзіцца першынства свету па грэка-рымскай барацьбе для юнакоў 15–18 гадоў.

Міжнародным спартыўным рухам па класічнай барацьбе кіруе Міжнародная аматарская федэрацыя барацьбы, створаная ў 1912 г. У 1921 г. яна рэарганізавана ў Міжнародную федэрацыю аматарскай барацьбы (ФІЛА), якая існуе і цяпер. Яна займаецца праблемамі развіцця грэка-рымскай і вольнай барацьбы.

У 1947 г. Федэрацыя барацьбы Савецкага Саюза ўступіла ў ФІЛА. У гэтым жа годзе чэмпіёнаў сталі ўзнагароджваць залатымі медалямі, а вось прызёры атрымлівалі не медалі, а сярэбраныя і бронзавыя жэтоны.

Трэба адзначыць, што з 1948 па 1990 г. грэка-рымская барацьба ў СССР называлася “класічнай”, і толькі з 1991 г. была прынята сучасная назва – грэка-рымская барацьба.

Аляксандр Аляксандравіч Карэлін. Крыніца: www.wrestrus.ru Аляксандр Аляксандравіч Карэлін. Крыніца: www.wrestrus.ru

Самым тытулаваным змагаром сучаснасці з’яўляецца Аляксандр Карэлін – Герой Расійскай Федэрацыі, заслужаны майстар спорту СССР, барэц класічнага (грэка-рымскага) стылю. Трохразовы алімпійскі чэмпіён у катэгорыі да 130 кг (Сеул – 1988, Барселона – 1992, Атланта – 1996); дзевяціразовы чэмпіён свету (1989–1991, 1993–1995, 1997–1999); дванаццаціразовы чэмпіён Еўропы (1988–1996, 1998–2000); сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 г., чэмпіён свету сярод юніёраў 1988 г., 13-разовы чэмпіён СССР, СНД і Расіі (1988–2000).

Віктар Міхайлавіч Кузняцоў стаў першым і адзіным трэнерам выбітнага спартсмена. У родным Новасібірску ён здолеў разглядзець патэнцыял свайго таленавітага вучня, навучыў азам барацьбы і давёў яго да алімпійскага п’едэстала.

Аляксандра Карэліна Міжнародная федэрацыя барацьбы назвала найвялікшым змагаром дваццатага стагоддзя ў класічнай барацьбе. Ён, разам з Мухамедам Алі, футбалістам Пеле і іншымі зоркамі спорту, увайшоў у лік 25 лепшых спартсменаў стагоддзя. Расійскага цяжкавагавіка па праву можна лічыць жывой легендай грэка-рымскай барацьбы.

Міхаін Лопес Нуньес. Крыніца: https://xsport.ua Міхаін Лопес Нуньес. Крыніца: https://xsport.ua

Адным з наймацнейшых барцоў грэка-рымскага стылю ў сучаснай гісторыі называюць яшчэ аднаго суперцяжкавагавіка – кубінца Міхаіна Лопеса Нуньеса (Mijan Lpez Nez). З канца 2000-х гг. асноўным супернікам кубінца стаў турэцкі змагар Рыза Каяалп. Атрымаўшы перамогу над ім у фінале Алімпійскіх гульняў 2016, Нуньес змог паўтарыць дасягненне Аляксандра Карэліна.

За гады спартыўнай кар’еры Міхаін Лопес Нуньес з’яўляецца ўладальнікам шматлікіх тытулаў: трохразовы алімпійскі чэмпіён (Пекін – 2008, Лондан – 2012, Рыа-дэ-Жанейра – 2016); пяціразовы чэмпіён свету (2005, 2007, 2009, 2010, 2014) і трохразовы сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (2006, 2011, 2015); а таксама ў розныя гады ён стаў чатырохразовым чэмпіёнам Панамерыканскіх гульняў (2003, 2007, 2011, 2015).

Цікава, што амерыканскія прамоўтары не раз прапаноўвалі Лопесу бегчы з Вострава Свабоды і зрабіць кар’еру ў змешаных адзінаборствах. Аднак ён, у адрозненне ад многіх кубінскіх баксёраў, наадрэз адмовіўся пакідаць родную краіну.

Карл Вестэргрэн. Крыніца: https://ru.wikipedia.org Карл Вестэргрэн. Крыніца: https://ru.wikipedia.org

Упісаў у гісторыю сваё слаўнае імя і Карл Оскар (Кале) Вестэргрэн – самы тытулаваны шведскі барэц грэка-рымскага стылю. У адрозненне ад іншых спартсменаў стаў трохразовым алімпійскім чэмпіёнам (Антвэрпэн – 1920, Парыж – 1924, Лос-Анджэлес – 1932) у трох розных вагавых катэгорыях (у сярэднім, паўцяжкай і цяжкай вазе). Таксама заваяваў тытул чэмпіёна свету (1922) у вагавай катэгорыі да 75 кг. Тройчы станавіўся ўладальнікам залатога медаля і на чэмпіянатах Еўропы (1925, 1930, 1931). Пасля адносна няўдалага выступлення на чэмпіянаце Еўропы ў 1933 г., бронзавы прызёр Вестэргрэн прымае рашэнне завяршыць спартыўную кар'еру.

Спартсмены розных краін, становячыся чэмпіёнамі ў гады росквіту сваёй спартыўнай кар’еры, паказвалі на прэстыжных спаборніцтвах вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі, а таксама сваім прыкладам дэманстравалі, што няма нічога немагчымага, калі хочаш быць лепшым у свеце.

Гісторыя развіцця грэка-рымскай барацьбы на беларускіх землях пачатку XX стагоддзя

Першымі прапагандыстамі французскай (класічнай) барацьбы ў Беларусі сталі барцы-прафесіяналы, якія выступалі на цыркавых арэнах. Сярод самых вядомых беларускіх атлетаў пачатку XX стагоддзя быў ураджэнец горада Гродна Якуба (Якаў) Чэхаўскі (Артыкул пра Я. Чэхаўскага). Фенаменальная сіла беларускага барца служыла прадметам захаплення і гонару.

Гродненский феномен-атлет Якуба Чеховской. Крыніца: кніга “Что наша жизнь? Борьба!”
Гродзенскі феномен-атлет Якуба Чэхаўскі. Крыніца: кніга “Что наша жизнь? Борьба!”

Чеховской Яков. Крыніца: кніга “Что наша жизнь? Борьба!”
Чэхаўскі Якаў. Крыніца: кніга “Что наша жизнь? Борьба!”

Афиша выступления Якубы Чеховского. Крыніца: www.newgrodno.by
Афіша выступлення Якубы Чэхаўскага. Крыніца: www.newgrodno.by


Сапернікамі Якубы былі Паддубны, Шамякін, Лурых, Аберг і іншыя “зоркі” таго часу. Наш зямляк цудоўна валодаў дасканалай тэхнікай, якая найбольш набліжалася да стылю класічнай барацьбы. Сваю амаль 40-гадовую спартыўную дзейнасць Я. Чэхаўскі скончыў летам 1937 г., выступіўшы ў шэфскім прадстаўленні на карысць асірацелых дзяцей іспанскіх патрыётаў.

Многія беларусы гарэлі жаданнем дамагчыся такога ж атлетычнага развіцця, сілы, спрыту і вынослівасці. Паўсюдна сталі стварацца гурткі аматараў барацьбы. У Мінску “па найвышэйшым дазволе” губернатара 24 кастрычніка 1913 г. было адкрыта аддзяленне Санкт-Пецярбургскага спартыўнага таварыства “Санітас”.

Яго заснавальнікам стаў мінскі барэц Уладзіслаў Сямёнавіч Сакалдынскі, які ў 1913 г. на гарадскіх спаборніцтвах выціснуў дзвюма рукамі 85,6 кг, устанавіўшы тым самым усерасійскі рэкорд для атлетаў лёгкай вагі.

У 1914 г. у Мінску быў праведзены першы чэмпіянат горада сярод барцоў-аматараў.

Уладзіслаў Сямёнавіч Сакалдынскі. Крыніца: www.blogirina.livejournal.com
Уладзіслаў Сямёнавіч Сакалдынскі. Крыніца: www.blogirina.livejournal.com

У. Сакалдынскі. Афіша 1915 год. Крыніца: www.blogirina.livejournal.com
У. Сакалдынскі. Афіша 1915 год. Крыніца: www.blogirina.livejournal.com

У пачатку Першай сусветнай вайны з прычыны “палітычнай нядобранадзейнасці” былі распушчаны ўсе спартыўныя таварыствы.

Развіццё віду спорту ў БССР

Барацьбе як аднаму з відаў спорту наканавана было другасна адрадзіцца ў БССР ужо пры савецкай уладзе. У 1918 г. пры Рэвалюцыйным ваенным савеце рэспублікі адкрылася галоўнае ўпраўленне ўсеагульнага ваеннага навучання (Усянавуч). Начальнікам спартыўнага клуба Усянавуча ў Петраградзе быў прызначаны славуты беларускі барэц, віцэ-прэзідэнт Усерасійскага саюза барцоў-атлетаў Якуба Чэхаўскі.

У пачатку 20-х гадоў “царскія” спарттаварыствы (“Сокал”, “Санітас” і інш.) фактычна спынілі сваё існаванне. Замест іх сталі стварацца новыя. З 1923 г. праводзіліся першынствы гарадоў і акруг рэспублікі сярод барцоў-аматараў. У 1924 г. адбыўся першы чэмпіянат БССР па французскай (класічнай) барацьбе.

Першая Усебеларуская спартакіяда ў 1928 г. – новы этап у развіцці айчыннага спорту. Упершыню каманда БССР адправілася на спаборніцтвы ў поўным складзе (І. Анціпаў, В. Вайняловіч, Н. Каралькевіч, Н. Муравіцкі, А. Папоў, В. Санкевіч і А. Тайц) і заняла 3-е агульнакаманднае месца.

Акрамя гэтага, у 1928 г. у Віцебску адбыўся паказальны чэмпіянат па класічнай барацьбе, у ліку запрошаных удзельнікаў якога быў і выбітны барэц Іван Паддубны.

З 1933 г. неаднакратным удзельнікам першынстваў СССР быў Міхаіл Мірскі (Артыкул пра М. Мірскага), які пазней стаў 25-кратным чэмпіёнам БССР! У даваенныя гады Міхаіл Іванавіч пасля працы асвойваў прыёмы класічнай і вольнай барацьбы, выяўляў цікавасць да самба. Многія гледачы спецыяльна прыходзілі паглядзець на паядынкі Мірскага і захапляліся разнастайнасцю тэхнічных прыёмаў і захопаў, якія ён дэманстраваў. Ён першым з беларускіх барцоў у 1949 г. быў удастоены звання заслужанага майстра спорту СССР.

Яшчэ ярчэй Міхаіл Мірскі праявіў сябе на трэнерскай ніве. Пад яго кіраўніцтвам беларусы штогод пачалі падымацца на ўсесаюзныя п’едэсталы. У 1952 г. М.І. Мірскі быў удастоены звання “Заслужаны трэнер СССР”. Ён выхаваў звыш 80 майстроў спорту, з іх чэмпіёнамі СССР у розныя гады станавіліся Сяргей Залускі, Мікалай Чучалаў, Іван Коршунаў, Іван Качаргін. Многія яго вучні сталі заслужанымі трэнерамі СССР і БССР – Гары Нікалаёнак, Павел Грыгор’еў, Уладзімір Ізапольскі, Віктар Рудзенкоў, Вячаслаў Максімовіч, Рыгор Казоўскі, Дзмітрый Худыш (Артыкул пра Д. Худыша), Аляксей Куцэнка і інш. Многія барцы з павагай называлі яго “тата Мірскі” (Артыкул пра М. Мірскага).

Год 1960-ты – вянец кар’еры выбітнага трэнера: у асабістым першынстве СССР адразу чацвёра яго падапечных выйгралі чэмпіёнскія тытулы – Алег Караваеў (57 кг), Іван Коршунаў (67 кг), Мікалай Чучалаў (79 кг) і Сяргей Залускі (звыш 87 кг).

Што тычыцца XVII Алімпіяды ў Рыме, айчынныя трэнеры на чале з Мірскім распрацавалі да галоўнай падзеі чатырохгоддзя 17 (!) відаў пераваротаў накатам, якія сталі называць беларускімі. Многімі з іх дасканала валодаў Алег Караваеў (Артыкул пра А. Караваева) – першы алімпійскі чэмпіён па грэка-рымскай барацьбе, двухразовы пераможца чэмпіянатаў свету (1958 і 1961 гг.), сяміразовы чэмпіён СССР.

Пасля алімпійскага трыумфу ў снежні 1960-га ў мінскім цырку пры поўным аншлагу прайшоў камандны чэмпіянат СССР па класічнай барацьбе. Зборная БССР перамагла ўпершыню ў гісторыі, апярэдзіўшы калектывы ўсіх саюзных рэспублік, Масквы і Ленінграда. Галоўны трафей – кубак СССР – урачыста ўручылі Міхаілу Мірскаму, якому дапамагалі ў падрыхтоўцы каманды яго былыя вучні Аляксей Куцэнка і Васілій Рудніцкі (Артыкул пра В. Рудніцкага).

Слаўную старонку ў гісторыю беларускага спорту ўпісаў Уладзімір Зубкоў – адзіны ў нашай краіне спартсмен, які стаў чатырохразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе (1971, 1973, 1974, 1975). Таксама ён адзіны барэц свету, які чатыры разы перамагаў на сусветным першынстве ў вагавой катэгорыі да 48 кг.

Улічваючы заслугі нашай рэспублікі ў развіцці барацьбы, Спорткамітэт СССР ў 1971 г. прыняў рашэнне правесці ў Мінску міжнародны турнір памяці славутага барца Івана Паддубнага. У тыя гады гэтыя самыя прэстыжныя спаборніцтвы ў спартыўных колах называлі “другім чэмпіянатам свету”.

Іван Паддубны. Крыніца: www.ru.wikipedia.org
Іван Паддубны. Крыніца: www.ru.wikipedia.org

Іван Паддубны. Крыніца: www.ru.wikipedia.org
Іван Паддубны. Крыніца: www.ru.wikipedia.org

Штогадовы міжнародны турнір памяці славутага барца Івана Паддубнага. Крыніца: www.csp72.ru
Штогадовы міжнародны турнір памяці славутага барца Івана Паддубнага. Крыніца: www.csp72.ru

Ад нашай краіны выступалі 14 спартсменаў, з іх 5 удастоіліся залатых медалёў: Уладзімір Зубкоў, Уладзімір Навахацька, Леанід Ліберман (Артыкул пра Л. Лібермана), Павел Чэхаўскі і Уладзімір Сусіч. Другое месца заняў Анатоль Зелянко. Трэцімі прызёрамі сталі Барыс Дзмітрыеў, Хан Бабаханаў, Уладзімір Нячаеў. У неафіцыйным заліку зборная БССР упэўнена заняла першае месца, нашмат апярэдзіўшы тры склады зборнай СССР, зборныя Балгарыі, Югаславіі, Сірыі, Румыніі, Польшчы, Венгрыі і іншых краін.

Ліберман Леанід Аркадзьевіч. Крыніца: кніга “Что наша жизнь? Борьба!”
Ліберман Леанід Аркадзьевіч. Крыніца: кніга “Что наша жизнь? Борьба!”

Не старэюць душой ветэраны. Крыніца: кніга “Что наша жизнь? Борьба!”
Не старэюць душой ветэраны. Крыніца: кніга “Что наша жизнь? Борьба!”

У верасні 1975 г. у Мінску ФІЛА праводзіла адразу тры чэмпіянаты свету – па класічнай, вольнай і барацьбе самба. Гэта стала вялікай падзеяй для нашай рэспублікі, прызнаннем беларускай школы грэка-рымскай барацьбы, найвядомейшай на ўвесь Савецкі Саюз дзякуючы поспехам лепшых спартсменаў і таленавітым трэнерам.

У перыяд з 1980 па 1988 г. лепшым у свеце сярод грэка-рымскіх барцоў у паўцяжкай вазе (90 кг) становіцца віцяблянін Ігар Каныгін – капітан і камсорг зборнай СССР. Узыходзячая зорка беларускага спорту заваёўвае срэбра на Маскоўскай алімпіядзе 1980 г. У 1984 г. ён выйграў золата на Гульнях дружбы. Двойчы заваяваў званне чэмпіёна свету (1981, 1983). У 1985 г. Ігар Каныгін выйграў абсалютны чэмпіянат свету ў Японіі. Выдатны беларускі спартсмен з’яўляецца 4-кратным уладальнікам Кубка свету (1982, 1984, 1986, 1985), 4-кратным чэмпіёнам Еўропы (1980, 1982, 1983, 1985) і 4-кратным чэмпіёнам СССР (1980, 1982 1984, 1987).

Ігар Каныгін. Срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў. Крыніца: www.visualrian.ru
Ігар Каныгін. Срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў. Крыніца: www.visualrian.ru

Ігар Каныгін з віцебскімі барцамі. Крыніца: www.nspaper.by Ігар Каныгін з віцебскімі барцамі. Крыніца: www.nspaper.by


Новая плеяда маладых, энергічных і таленавітых барцоў з’явілася ў рэспубліцы. На сусветнай арэне ўсё часцей нашы “класічныя” спартсмены перамагалі ў розных чэмпіянатах і турнірах.

Самым “залатым” аказаўся 1985 г. Упершыню на чэмпіянат Еўропы ў Лейпцыг у складзе зборнай СССР паехалі адразу 5 (!) спартсменаў з нашай рэспублікі – палова складу. І кожны з членаў гэтага цудоўнага квінтэта (І. Каныгін, К. Маджыдаў, М. Пракудзін, О. Аруцюнян і А. Федарэнка) заваяваў залаты чэмпіёнскі медаль!

Яшчэ адзін славуты беларускі барэц Камандар Маджыдаў (вагавая катэгорыя да 62 кг) (Артыкул пра К. Маджыдава) выдатна падрыхтаваўся да XXIV Алімпійскіх гульняў і на дыванах Сеула ў 1988 г. пераканаўча выйграў залатую алімпійскую ўзнагароду! За сваю спартыўную кар’еру ён таксама выйграў золата на Гульнях дружбы (1984), двойчы заваяваў званне чэмпіёна свету (1986, 1989), тройчы станавіўся чэмпіёнам Еўропы (1984, 1985, 1991). Уладальнік Кубка свету (1983, 1991). Чэмпіён СНД 1992 года. На гульнях-1996 у Атланце выступіў у якасці іграючага трэнера нацыянальнай дружыны Беларусі, якая заваявала тры медалі, таксама выходзіў на дыван і спыніўся ўсяго толькі за крок ад п’едэстала.

У канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў лепшым прадаўжальнікам традыцый нацыянальнай школы па грэка-рымскай барацьбе стаў чэмпіён свету 1990 г., двухразовы чэмпіён Еўропы (1991, 1993), уладальнік Кубка свету (1988) і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992) Сяргей Дземяшкевіч.

Беларускія барцы грэка-рымскага стылю за перыяд з 1952 па 1992 г. на чэмпіянатах Савецкага Саюза годна прадстаўлялі нашу краіну: заваявалі 43 залатыя медалі, 30 сярэбраных і 44 бронзавых (усяго 117 медалёў). На чэмпіянатах Еўропы, свету і Алімпійскіх гульняў за перыяд з 1958 па 2003 г. беларускія барцы грэка-рымскага стылю заваявалі 79 медалёў: 35 залатых, 24 сярэбраных і 20 бронзавых.

Развіццё віду спорту ў Беларусі на сучасным этапе

Вясною 1992 г. ФІЛА афіцыйна прыняла ў свае шэрагі нашу краіну. У тыя гады ўзначаліў федэрацыю барацьбы трохразовы алімпійскі чэмпіён, неаднаразовы пераможца сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў Аляксандр Васільевіч Мядзведзь.

На Алімпійскіх гульнях у Атланце ў 1996 г. беларуская зборная ўпершыню выступіла самастойнай камандай. Дэбют пераўзышоў усе чаканні: сярэбранымі прызёрамі становяцца Аляксандр Паўлаў і Сяргей Ліштван, уладальнікам бронзавай узнагароды – барэц Валерый Цыленьць. У неафіцыйным камандным заліку зборная беларускіх барцоў стала трэцяй у свеце барцоўскай дзяржавай.

Ліштван, Сяргей Мікалаевіч. Крыніца:  www.wiki.bobr.by
Ліштван, Сяргей Мікалаевіч. Крыніца: www.wiki.bobr.by

Сфатаграфавацца з Сяргеем Ліштванам – гонар для юных спартсменаў. Крыніца:  www.wiki.bobr.by
Сфатаграфавацца з Сяргеем Ліштванам – гонар для юных спартсменаў. Крыніца: www.wiki.bobr.by

У суверэнныя гады беларусам уручана пяць алімпійскіх медалёў. Усяго ў скарбонцы айчынных грэка-рымлян 9 узнагарод: 2 залатыя, 3 сярэбраныя і 4 бронзавыя. Заслугоўвае захаплення бесперапынная медальная серыя, якая пачалася ў 1980-м і якая доўжылася на працягу шасці Алімпіяд (зразумела, за выключэннем Лос-Анджэлеса-1984).

Зараз Гродна славіцца лепшай у краіне школай грэка-рымскай барацьбы. Каманда гродзенскіх спартсменаў перамагае на чэмпіянатах рэспублікі ўжо шмат гадоў запар. Як вынік, на апошніх чэмпіянатах Еўропы 2/3 нацыянальнай зборнай складаюць спартсмены гродзенскай залы. Заслужаны трэнер СССР і БССР, прафесар Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч з’яўляецца адным са стваральнікаў гэтай школы. За гады прафесійнага шляху ён падрыхтаваў больш за сотню майстроў спорту, 26 майстроў спорту міжнароднага класа, 5 заслужаных майстроў спорту. На чэмпіянатах Еўропы, свету, міжнародных універсіядах, Кубках Еўропы і свету, а таксама Савецкага Саюза яго падапечныя заваявалі больш за 70 медалёў рознай ступені.

Нямала выбітных атлетаў падрыхтавана і ў мазырскай школе барацьбы, якой кіруе заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Малік Эндыжаевіч Эскандэраў. Легендарны трэнер па грэка-рымскай барацьбе падрыхтаваў нямала выхаванцаў, у тым ліку двухразовага чэмпіёна свету Аліма Селімава, а таксама бронзавага прызёра XXXI Алімпійскіх гульняў Джавіда Гамзатава. (Артыкул пра Д. Гамзатава).

З 1994 г. у беларускай сталіцы праводзіцца міжнародны турнір памяці Алега Караваева. Спаборніцтвы накіраваны на папулярызацыю гэтага віду спорту сярод дзяцей, падлеткаў і моладзі, павышэнне іх спартыўнага майстэрства, умацаванне міжнародных сувязей. Спаборніцтвы, якія праводзіліся ў верасні 2018 г., сталі тэставымі да II Еўрапейскіх гульняў. У турніры прынялі ўдзел чэмпіёны свету, чэмпіёны Еўропы, прызёры Алімпійскіх гульняў.


ХХI Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Караваева. Крыніца: www.triple.by ХХI Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Караваева. Крыніца: www.triple.by

ХХIV Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Алега Караваева. Крыніца: www.triple.by ХХIV Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Алега Караваева. Крыніца: www.triple.by

Беларускія ўдзельнікі міжнароднага турніру. Крыніца: www.triple.by Беларускія ўдзельнікі міжнароднага турніру. Крыніца: www.triple.by

Пераможцы і прызёры турніру. Крыніца: www.triple.by Пераможцы і прызёры турніру. Крыніца: www.triple.by


Белорусская федерация борьбы
Беларуская федэрацыя барацьбы

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя барацьбы” было створана ў 1993 г. Адной з асноўных задач федэрацыі з’яўляецца садзейнічанне павышэнню ўзроўню спартыўнага майстэрства спартсменаў-прафесіяналаў і аматараў барацьбы.

Для ўдасканалення і развіцця грэка-рымскай барацьбы ў Рэспубліцы Беларусь федэрацыя прымае актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні міжнародных спаборніцтваў; арганізуе навучальныя зборы, метадычныя семінары для падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі трэнераў, судзейскага персаналу.

Федэрацыя вядзе актыўную працу па папулярызацыі відаў адзінаборстваў, ствараючы новыя школы і клубы для навучання барацьбе.

Афіцыйны сайт ГА “Беларускай федэрацыі барацьбы” http://www.wrestling.by

Склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе
http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=group&id=39&Itemid=150&lang=ru

Чэмпіёны і прызёры I Еўрапейскіх гульняў

Сярэбраныя медалі:

 Саслан Тамазавіч ДАУРАЎ – вагавая катэгорыя да 60 кг.

Сослан Тамазович ДАУРОВ

Нарадзіўся ва Уладзікаўказе 15 студзеня 1991 г. К 20-ці гадам спартсмен вырашыў змяніць “спартыўнае грамадзянства”. У 2011 г. Саслан Даураў пераехаў у Гродна, каб займацца любімым відам спорту пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера СССР і БССР Вячаслава Аляксандравіча Максімовіча. У 2013 г. спартсмен атрымаў грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Спартыўныя дасягненні: 2012 і 2013 – пераможца першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў; 2013 – бронзавы прызёр турніру “Кубак Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан”; 2014 – сярэбраны прызёр турніру “Гран-пры Вехбі Эмрэ”. 2015 – сярэбраны медаль на I Еўрапейскіх гульнях. Заваяваў першую ліцэнзію на Алімпіяду ў Рыа-2016 ад беларускіх змагароў. 2017 – бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў вазе да 66 кг.

За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў удастоены звання “Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа”.

Бронзавыя медалі:

Віктар Міхайлавіч САСУНОЎСКІ – вагавая катэгорыя да 80 кг.

Віктар Міхайлавіч САСУНОЎСКІ

Нарадзіўся 29 чэрвеня 1989 г. у Барысаве. У 9 гадоў прыйшоў у секцыю барацьбы. З дзяцінства марыў патрапіць у зборную і штурмаваць найбуйнейшыя турніры. У сваіх інтэрв’ю Віктар не раз падкрэсліваў, што шмат у чым дзякуючы бацьку ён сцвердзіўся як спартсмен. З 2011 г. уваходзіць у асноўны склад зборнай для выступлення на міжнародных спаборніцтвах.

Спартыўныя дасягненні:У 2015 г. заваяваў сярэбраны медаль чэмпіянату свету ў Лас-Вегасе (ЗША) і бронзавы медаль I Еўрапейскіх гульняў у Баку (Азербайджан). 2018 – сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы ў расійскім Каспійску і бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў Будапешце (Венгрыя) у вагавай катэгорыі да 82 кг. Люты 2019 – пераможца 37-га прэстыжнага міжнароднага турніру памяці Вехбі Эмрэ і Хаміта Каплана ў турэцкім Стамбуле.

За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў 29-гадовы барысаўчанін удастоены звання майстра спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Іосіф Іванавіч ЧУГАШВІЛІ – вагавая катэгорыя да 130 кг.

Іосіф Іванавіч ЧУГАШВІЛІ

Нарадзіўся 29 ліпеня 1986 г. у Тэлаві (Грузінская ССР), пасля пераехаў у Беларусь.

Спартыўныя дасягненні: 2013 – бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы. У 2012 г. прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, але там стаў толькі 5-м. 2013 – бронзавы прызёр I Еўрапейскіх гульняў. 2016 – бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Рызе. 2018 – бронзавы прызёр XXV Міжнароднага турніру памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева.


Матэрыялы з фондаў НББ

Спампаваць спіс літаратуры ў фармаце pdf.

Крыніцы інфармацыі, выкарыстаныя ў праекце

Кнігі:

  1. Авилов, В. И. Игрища, борьба, кулачный бой на Великой Руси : древние традиции боевого физического воспитания / В. А. Авилов, С. Харахордин. – М. : Профит Стайл, 2012. – 173 с.
  2. Геллер, Е. М. Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер ; кн. издана под эгидой Объединённой Ассоциации Восточноевропейских евреев. – New York : Gitel Publishing, 2011. – 526 с.
  3. Джинова, З. П. Все об Олимпийских играх : Рек. указ. лит. / З. П. Джинова. – Москва : Книга, 1979. – 63 с.
  4. Дмитрук, П. Ф. Борцы классического стиля на международной арене. – Минск : Беларусь, 1974. – 207 с.
  5. Куценко, А. Г. Борьба за жизнь и жизнь в борьбе / А. Г. Куценко. – Минск : Кнігазбор, 2009. – 215 c.
  6. Куценко, А. Г. К вершинам мастерства : Записки тренера по борьбе / А. Г. Куценко. – Минск : Беларусь, 1968. – 61 с.
  7. Максимович, В. А. История развития греко-римской борьбы в Республике Беларусь : учеб. пособие по курсу / В. А. Максимович [и др.]. – Гродно : ГрГУ, 2004. – 174 с.
  8. Марголин, Л. М. На ковер вызывается… : размышления о спорте и судьбе / Л. Марголин. – Гомель : Барк, 2004. – 38 с.
  9. Медведь, А. А. Вольная борьба : учеб. пособие для студентов–спортсменов / А. А. Медведь. – Минск : БГУИР, 2000. – 70 с.
  10. Преображенский, С. А. В жарких схватках : Борьба на Олимпиадах / С. А. Преображенский. – Москва : Сов. Россия, 1979. – 188 с.
  11. Рудницкий, В. И. Борьба классического стиля / В. И. Рудницкий, Г. Ф. Мисюк, Н. Н. Нижибицкий. – Минск : Полымя, 1990. – 147 с.
  12. Рудницкий, В. И. Основы методики обучения и тренировки : [учеб.-метод. разраб. / авт.-сост.: В. И. Рудницкий, В. А. Руденков. – Минск : [б. и.], 1991. – 16 с.
  13. Рыбалко, Б. М. Спортивная борьба / Б. М. Рыбалко, М. Ш. Мирский, П. В. Григорьев, В. И. Рудницкий. – [Минск] : Беларусь, 1968. – 207 с.
  14. Рыбалко, Б. М. Борьба вольная и классическая / Б. М. Рыбалко, М. Ш. Мирский, П. В. Григорьев. – Минск : Гос. изд-во БССР, 1960. – 240 с.
  15. Шанин, Ю. В. Олимпийские игры и поэзия эллинов : Гомер и класич. лирика VIII-V вв. до н. э. / Ю. В. Шанин. – Киев : Вища школа. Изд-во при Киев. ун-те, 1980. – 183 с.
  16. Штейнбах В. От Афин до Москвы / В. Штейнбах. – Москва : Физкультура и спорт, 1983. – 304 с.

Артыкулы з перыядычных выданняў:

  1. В сорок пятый раз – на радость всем! // Наш спорт. – 2015. – № 3 . – С. 29.
  2. Гамзатов, Д. Джавид Гамзатов: «Я выбрал Беларусь, понимая, что здесь можно пробиться за счёт своего таланта и труда» / Д. Гамзатов ; записала О. Зуенок // Спортtime. – 2016. – № 9. – С. 16-21.
  3. Гамзатов, Д. Ш. Бронзовая история Джавида Гамзатова / [Д. Ш. Гамзатов] // Здаровы лад жыцця : ЗОЖ. – 2017. – № 9. – С. 52–57.
  4. Геллер, Е. Звёздный час / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 110–112.
  5. Геллер, Е. Караваев Олег / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 274–281.
  6. Геллер, Е. Либерман Леонид / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 288–290.
  7. Геллер, Е. Мирский Михаил / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 345–353.
  8. Геллер, Е. Рудницкий Василий / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 441–443.
  9. Геллер, Е. Худыш Дмитрий / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 362–365.
  10. Геллер, Е. Чеховской Яков / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 464–465.
  11. Геращенко, Н. Непереводимая игра / Н. Геращенко // Спортtime. - 2016. – № 6. – С. 48–51.
  12. Зайцев А. «Тонкие грани» / Артур Зайцев ; [беседовала] Ольга Зуенок //Спортtime. – 2018. – № 6. – С. 6–11.
  13. Канашиц, С. Не чужой Каравай / Сергей Канашиц // СБ. Беларусь сегодня. – 2016. – № 94. – С. 15.
  14. Колосов, А. «Моя мечта – выиграть на взрослой Олимпиаде» / А. Колосов // Наш спорт. – 2018. – № 11. – С. 2–5.
  15. Курочкина И. Ирина Курочкина: «Моя мечта проста и сложна одновременно – завоевать олимпийскую награду» / Ирина Курочкина // Наш спорт. – 2018. – № 6. – С. 18–19.
  16. Маджидов, К. Камандар Маджидов: «обычно я говорю тихо, но как сказал – так и будет» / К. Маджидов ; записала И. Усенко // Спортtime. – 2017. – № 12. – С. 10–15.
  17. Мамошук, М. Мария Мамошук: «ушла с финального ковра и разревелась впервые за шесть лет» / М. Мамошук ; записала О. Зуенок // Спортtime. – 2016. – № 10. – С. 12–17.
  18. Мамошук, М. Р. Мария Мамошук: «Вольная борьба – это мой выбор» / Мария Мамошук // Здаровы лад жыцця : ЗОЖ. – 2017. – № 4. – С. 60–63.
  19. Мамошук, М. Р. Мария Мамошук: «По жизни я максималистка» / Мария Мамошук // Наш спорт. – 2016. – № 9. – С. [15].
  20. Марзалюк, В. «Ехать на Олимпиаду в Рио в качестве туриста не собираюсь» / В. Марзалюк ; записала О. Самойлович // Наш спорт. - 2015. – № 11. – С. 22-23.
  21. Марзалюк, В. «Золотая» лихорадка / В. Марзалюк ; записала Н. Алёхина // Спортtime. - 2016. – № 4. – С. 7-11.
  22. Медведь А. В. «Я себя считаю счастливым человеком» / Александр Медведь ; беседовал В. Зданович // Наш спорт. – 2017. – № 9. – С. 6–9.
  23. Медведь, А. Александр Васильевич никогда не менял профессию / А. Медведь ; записала И. Усенко // Спортtime. - 2015. – № 2. – С. 48–53.
  24. Полякова, Т. Д. Мемориал патриархов борьбы. Великие спортсмены и их наставники / Т. Д. Полякова, И. В. Усенко // Мир спорта. – 2016. – № 4. – С. 88–98.
  25. Райхлин, О. Олег Райхлин: «Женщины если любят – так до конца, а ненавидят – так до самого пепла» / О. Райхлин ; записала И. Усенко // Спортtime. - 2016. – № 5. – С. 24–29.
  26. Степанов, М. «Белорусов реже всех отправляют в нокаут» / М. Степанов // Наш спорт.– 2017. – № 5. – С. 33.
  27. Тимошенко, С. «Для меня самбо уже давно больше, чем работа…» / С. Тимошенко // Наш спорт. – 2018. – № 12. – С. 20–21.

Электронныя рэсурсы:

  1. "Наши девки борются, как мужики". Как тренер-энтузиаст развивает женскую борьбу в глубинке [Электронный ресурс] // TUT.BY / Белорусский портал. – Режим доступа: https://sport.tut.by/news/combat/527973.html. – Дата доступа: 25.04.2019.
  2. 20 мая белорусскому борцу греко–римского стиля Олегу Караваеву исполнилось бы 80 лет [Электронный ресурс] // СБ. Беларусь сегодня. – Режим доступа: https://www.sb.by/articles/ne-chuzhoy-karavay.html. – Дата доступа: 25.04.2019.
  3. 5 июля 2013 в г. Бресте пройдет Чемпионат Республики Беларусь по вольной борьбе [Электронный ресурс] // TUT.BY / Белорусский портал. – Режим доступа: https://sport.tut.by/news/combat/405470.html?crnd=18431. – Дата доступа: 25.03.2019.
  4. ON-LINE! Роман Власов – двукратный олимпийский чемпион по греко-римской борьбе! [Электронный ресурс] // Федерация спортивной борьбы России. – Режим доступа: http://www.wrestrus.ru/news/Novosti_turnirov/olimpiada_2016/on_line_roman_vlasov_dvukratnij_olimpijskij_chempion_po_greko_rimskoj_bor_be. – Дата доступа: 25.04.2019.
  5. Petar Kirov [Электронный ресурс] // UnitedWorldWrestling. – Режим доступа: https://unitedworldwrestling.org/ru/node/365. – Дата доступа: 25.04.2019.
  6. XXII Олимпийские игры. Борьба. Победители в во втором среднем весе (слева направо) серебряная медаль Игорь Каныгин (СССР), золотая медаль Норберт Невеньи (Венгрия), бронзовая медаль Петре Дику (Румыния) [Электронный ресурс] / Фото историческое; фото : Владимир Родионов // VISUALRIAN.RU. – Режим доступа: http://visualrian.ru/hier_rubric/photo_historic/578703.html?period=1980. – Дата доступа: 22.03.2019.
  7. Александр Карелин: Мы – нация победителей (Молодая Гвардия, 19.09.2017) [Электронный ресурс] // Федерация спортивной борьбы России. – Режим доступа: http://www.wrestrus.ru/news/smi/Pressa_o_nas/aleksandr_karelin_mi_nacija_pobeditelej_molodaja_gvardija_19_09_2017. – Дата доступа: 25.04.2019.
  8. Антонссон, Бертиль [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BD%D1%81%D1%81%D0%BE%D0%BD,_%D0%91%D0%B5%D1%80%D1%82%D0%B8%D0%BB%D1%8C. – Дата доступа: 25.04.2019.
  9. Белоруска Ванесса Колодинская стала чемпионкой мира по вольной борьбе [Электронный ресурс] // Аргументы и Факты. – Режим доступа: http://www.aif.by/timefree/sport/beloruska_vanessa_kolodinskaya_stala_chempionkoy_mira_po_volnoy_borbe. – Дата доступа: 25.04.2019.
  10. Белорусский Геркулес [Электронный ресурс] // LIVEJOURNAL. – Режим доступа: https://blogirina.livejournal.com/203640.html. – Дата доступа: 22.03.2019.
  11. Бени-Хасан [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа : https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BD%D0%B8-%D0%A5%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%BD. – Дата доступа: 27.03.2019.
  12. Борьба вольная [Электронный ресурс] // Главное управление спорта и туризма мингорисполкома. – Режим доступа: http://minsksport.by/ru/bvol. – Дата доступа: 25.04.2019.
  13. Борьба вольная [Электронный ресурс] // Спортивная Россия, открытая платформа. – Режим доступа: https://infosport.ru/person/borba-volnaya/orudjev-vugar-nariman-ogli. – Дата доступа: 25.04.2019.
  14. Борьба на олимпиаде Сент-Луис 1904 [Электронный ресурс] // История Олимпийских игр. – Режим доступа: http://olimp-history.ru/node/110. – Дата доступа: 25.04.2019.
  15. В решающей схватке белорусская спортсменка выиграла у россиянки Екатерины Букиной [Электронный ресурс] // Sputnik Беларусь/Belarus. – Режим доступа: https://sputnik.by/sport/20150616/1015745085.html. – Дата доступа: 25.04.2019.
  16. Вестергрен, Карл [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B3%D1%80%D0%B5%D0%BD,_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%BB. – Дата доступа: 25.04.2019.
  17. Виктор Зильберман (борец) [Электронный ресурс] // Циклопедия, универсальная нейтральная викиэнциклопедия. – Режим доступа: http://cyclowiki.org/wiki/%D0%92%D0%B8%D0%BA%D1%82%D0%BE%D1%80_%D0%97%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BD_(%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%B5%D1%86). – Дата доступа: 25.04.2019.
  18. ВМ. На октябрь. Камандар Маджидов copy [Электронный ресурс] // МИНСК-НОВОСТИ / Информационный городской портал. – Режим доступа: https://minsknews.by/vm-na-oktyabr-kamandar-madzhidov-copy/. – Дата доступа: 28.03.2019.
  19. Вольная борьба [Электронный ресурс] // Школа Высшего Спортивного Мастерства. – Режим доступа: http://gushvsm.ykt.ru/vidy-sporta/volnaya-borba-2/. – Дата доступа: 25.04.2019.
  20. Главный тренер сборной по греко-римской борьбе рассказал, как переживает поражения и почему относится холодно к санному спорту [Электронный ресурс] // МИНСК-НОВОСТИ / Информационный городской портал. – Режим доступа: https://minsknews.by/glavnyiy-trener-sbornoy-po-greko-rimskoy-borbe-rasskazal-kak-perezhivaet-porazheniya-i-pochemu-otnositsya-holodno-k-sannomu-sportu/. – Дата доступа: 22.03.2019.
  21. Гродненский феномен-атлет Якуба Чеховской [Электронный ресурс] // NEWGRODNO.BY / Информационный портал города Гродно. – Режим доступа: https://newgrodno.by/society/grodnenskij-fenomen-atlet-yakuba-chehovskoj/. – Дата доступа: 20.03.2019.
  22. Гучок Анастасия Анатольевна [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=140&group=40&Itemid=150&lang=ru. – Дата доступа: 25.04.2019.
  23. Дауров Сослан Тамазович [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=3&group=39&Itemid=150&lang=ru. – Дата доступа: 25.03.2019.
  24. Два борца (мраморный рельеф) [Электронный ресурс] // Универсальная энциклопедия Кирилла и Мефодия. – Режим доступа: https://megabook.ru/media/%D0%94%D0%B2%D0%B0%20%D0%B1%D0%BE%D1%80%D1%86%D0%B0%20(%D0%BC%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D1%80%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D1%80%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%B5%D1%84)%20%5b%D1%81%D0%BF%D0%BE%D1%80%D1%82%5d. – Дата доступа: 20.03.2019.
  25. Евроигры. На счету профсоюзных спортсменов 20 медалей (золото – 8, серебро – 2, бронза – 10) [Электронный ресурс] // Учреждение "Спортивный клуб федерации профсоюзов Беларуси". – Режим доступа: http://www.sportfpb.by/novosti/item/pervye-evropejskie-igry. – Дата доступа: 25.04.2019.
  26. Ерликая, Хамза [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%95%D1%80%D0%BB%D0%B8%D0%BA%D0%B0%D1%8F,_%D0%A5%D0%B0%D0%BC%D0%B7%D0%B0. – Дата доступа: 25.04.2019.
  27. Зубков Владимир Анатольевич [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=150&group=36&Itemid=154&lang=ru. – Дата доступа: 22.03.2019.
  28. Ирина Курочкина начала заниматься борьбой в 16 лет, а в 23 стала чемпионкой Европы [Электронный ресурс] // СБ. Беларусь сегодня. – Режим доступа: https://www.sb.by/articles/eye-borba.html. – Дата доступа: 25.04.2019.
  29. История греко-римской борьбы [Электронный ресурс] // GREKOMANIA. – Режим доступа: https://www.grekomania.ru/greek-articles/other/85-istoriya-greko-rimskoj-borby. – Дата доступа: 20.03.2019.
  30. Квон Хо Сим [Электронный ресурс] // OLYMPTEKA. – Режим доступа: https://olympteka.ru/olymp/athlets/profile/2463.html. – Дата доступа: 25.04.2019.
  31. Китаянка Ван Сюй завоевала золотую медаль по вольной борьбе на Афинской олимпиаде-2004 [Электронный ресурс] // Посольство китайской народной республики в республике Казахстан. – Режим доступа: http://kz.china-embassy.org/rus/ztbd/aoyunhui/zhaopian/t162740.htm. – Дата доступа: 25.04.2019.
  32. Козма, Иштван [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BE%D0%B7%D0%BC%D0%B0,_%D0%98%D1%88%D1%82%D0%B2%D0%B0%D0%BD. – Дата доступа: 25.04.2019.
  33. Кубинец Нуньес стал трехкартным олимпийским чемпионом [Электронный ресурс] // XSPORT. – Режим доступа: https://xsport.ua/wrestling_s/news/kubinets-nunes-stal-trekhkartnym-olimpiyskim-chempionom_206802. – Дата доступа: 25.04.2019.
  34. Ланкаширский стиль борьбы [Электронный ресурс] // Система реального рукопашного боя. – Режим доступа: https://srrb.ru/заметки/обзоры-систем-рукопашного-боя/video-vidov-boevyx-iskusstv/lankashirskij-stil-borby.html. – Дата доступа: 25.04.2019.
  35. Легенда греко-римской борьбы Камандар Маджидов провел в Барановичах мастер-класс [Электронный ресурс] // INTEX-PRESS / Новости города Барановичи. – Режим доступа: https://www.intex-press.by/2014/05/31/legenda-greko-rimskoj-borby-kamandar-madzhidov-provel-v-baranovichah-master-klass/. – Дата доступа: 28.03.2019.
  36. Лиштван, Сергей Николаевич [Электронный ресурс] // BOBR.BY / Бобруйский интернет-портал. – Режим доступа: https://wiki.bobr.by/%D0%9B%D0%B8%D1%88%D1%82%D0%B2%D0%B0%D0%BD,_%D0%A1%D0%B5%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9_%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87. – Дата доступа: 24.03.2019.
  37. Медведь Александр Васильевич [Электронный ресурс] // Федерация спортивной борьбы России. – Режим доступа: http://wrestrus.ru/users/940/. – Дата доступа: 25.04.2019.
  38. Международный турнир по греко-римской борьбе памяти Олега Караваева пройдет в Минске [Электронный ресурс] // Нац. олимп. ком. Респ. Беларусь. – Режим доступа: http://www.noc.by/news/mezhdunarodnyj-turnir-po-greko-rimskoj-borbe-pamyati-olega-karavaeva-projdet-v-minske/. – Дата доступа: 22.03.2019.
  39. Михаил Мирский – спортсмен, который еще при жизни стал легендой [Электронный ресурс] // NEWS.21.BY / Стартовая страница Беларуси. – Режим доступа: http://news.21.by/other-news/2019/02/02/1717681.html. – Дата доступа: 22.03.2019.
  40. На призы прославленного спортсмена [Электронный ресурс] // Народнае слова. – Режим доступа: http://nspaper.by/2009/11/10/na-prizy-proslavlennogo-sportsmena.html. – Дата доступа: 22.03.2019.
  41. Непобедимият Боян Радев – един от най-великите борци на България! [Электронный ресурс] // GOTINO. – Режим доступа: https://gotino.eu/%D0%BD%D0%B5%D0%BF%D0%BE%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%8F%D1%82-%D0%B1%D0%BE%D1%8F%D0%BD-%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B5%D0%B2-%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D0%BD-%D0%BE%D1%82-%D0%BD%D0%B0%D0%B9-%D0%B2%D0%B5/. – Дата доступа: 25.04.2019.
  42. Олимпиада Сидни 2000 [Электронный ресурс] // Българска Федерация по Борба. – Режим доступа: http://www.nazaryan.net/ru/albumi/Sydney_2000/48. – Дата доступа: 25.04.2019.
  43. Первая сборная Беларуси по греко-римской борьбе завоевала серебро [Электронный ресурс] // ООО «ТРАЙПЛ». – Режим доступа: http://triple.by/news/pressa-o-nas/pervaya-sbornaya-belarusi-po-greko-rimskoy-borbe-zavoevala-serebro. – Дата доступа: 22.03.2019.
  44. Первые силачки-борцы [Электронный ресурс] // Клуб женских единоборств. – Режим доступа: https://fscclub.com/history/fame-strong.shtml. – Дата доступа: 25.04.2019.
  45. Поддубный, Иван Максимович [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BE%D0%B4%D0%B4%D1%83%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9,_%D0%98%D0%B2%D0%B0%D0%BD_%D0%9C%D0%B0%D0%BA%D1%81%D0%B8%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87. – Дата доступа: 22.03.2019.
  46. Положения по греко-римской борьбе [Электронный ресурс] // Центр спортивной подготовки и проведения спортивных мероприятий (ЦСП72). – Режим доступа: https://csp72.ru/polozheniya/greko-rimskaya-borba/mezhdunarodnyy-turnir-po-greko-rimskoy-borbe-serii-gran-pri-ivana-poddubnogo/?date=2017-11-30. – Дата доступа: 22.03.2019.
  47. Резанцев Валерий Григорьевич [Электронный ресурс] // Федерация спортивной борьбы России. – Режим доступа: http://www.wrestrus.ru/users/1197/. – Дата доступа: 25.04.2019.
  48. Ретро-фотографии борцов 1900 -1940 годов [Электронный ресурс] // Борцовский портал «Самсон». – Режим доступа: http://wrestling.com.ua/ru/news/article/raritetyi/13_07_05_retrofotografii_bortsov_1900_1940_godov/. – Дата доступа: 25.03.2019.
  49. Рихтгоф, Юхан [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B8%D1%85%D1%82%D0%B3%D0%BE%D1%84,_%D0%AE%D1%85%D0%B0%D0%BD. – Дата доступа: 25.04.2019.
  50. Смаль Сергей Николаевич [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=155&group=35&Itemid=154&lang=ru. – Дата доступа: 25.04.2019.
  51. Сосуновский Виктор Михайлович [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=344&group=39&Itemid=150&lang=ru. – Дата доступа: 27.03.2019.
  52. Сюльжин Василий Петрович [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=157&group=51&Itemid=155&lang=ru. – Дата доступа: 25.04.2019.
  53. Трехкратные чемпионы олимпийских игр по борьбе [Электронный ресурс] // MAXPARK. – Режим доступа: http://maxpark.com/community/5652/content/1432788. – Дата доступа: 25.04.2019.
  54. Файл:Ivar Johansson.jpg [Электронный ресурс] // Gpedia. – Режим доступа: http://www.gpedia.com/ru/gpedia/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Ivar_Johansson.jpg. – Дата доступа: 25.04.2019.
  55. Фотографии [Электронный ресурс] // Современный музей спорта. – Режим доступа: < a href = "http://www.smsport.ru/expo/katalog/borba/preobrazhenskiy/foto/">http://www.smsport.ru/expo/katalog/borba/preobrazhenskiy/foto/">http://www.smsport.ru/expo/k.... – Дата доступа: 25.04.2019.
  56. Хилько Ольга Викторовна [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=29&group=40&lang=ru. – Дата доступа: 25.04.2019.
  57. Чествование победителей и призеров I Европейских игр состоится 26 октября [Электронный ресурс] // Нац. олимп. ком. Респ. Беларусь. – Режим доступа: http://www.noc.by/news/chestvovanie-pobeditelej-i-prizerov-i-evropejskikh-igr-sostoitsya-26-oktyabrya/. – Дата доступа: 25.04.2019.
  58. Чугошвили Георгий Иванович [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A8%D0%B5%D0%BC%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B2,_%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B5%D0%B9_%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87. – Дата доступа: 25.04.2019.

111