ГалоўнаяМерапрыемствыШлях мужнасці і славы
Круглы стол “Адысея Язэпа Пушчы”: да 120-годдзя з дня нараджэння
Мая любімая дача

Шлях мужнасці і славы

Шлях мужнасці і славы
Іншыя мерапрыемствы
6 мая – 17 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

У бібліятэцы арганізавана кніжна-дакументальная выстава “Шлях мужнасці і славы”, прымеркаваная да Дня Перамогі, які наша краіна адзначае 9 мая. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў Год гістарычнай памяці і ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вялікая Айчынная вайна закранула ўсе сферы жыцця грамадства. Унесла яна карэктывы і ў дзейнасць бібліятэк. Людзі мірнай прафесіі бібліятэкара годна прайшлі свой шлях праз гады ліхалецця. Многія служылі ў радах Чырвонай арміі, добраахвотна ўступалі ў народнае апалчэнне, працавалі ў санітарных установах і  на прадпрыемствах у тыле, удзельнічалі ў абаронных мерапрыемствах.  І нават на вайне бібліятэкары працягвалі выконваць сваю місію – захоўваць кніжную спадчыну, займацца асветніцкай дзейнасцю і падтрымліваць баявы дух.

Баявы шлях  супрацоўнікаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны адлюстраваны ў экспазіцыі праз архіўныя дакументы, узнагароды  і асабістыя фотаздымкі. Сярод іх – медалі і ўзнагародныя дакументы А. Сакольчыка, А. Дукора, Я. Свежанцавай, Н. Ватацы. Каштоўнасць уяўляюць і кнігі-альбомы баявой і працоўнай славы, якія распавядаюць жыццёвыя гісторыі бібліятэчных супрацоўнікаў.

На момант пачатку вайны бібліятэка стала галоўнай бібліяграфічнай установай  і метадычным цэнтрам краіны ў галіне бібліятэчнай справы, захавальніцай ведаў і нацыянальнай культуры.  Падчас вайны  захопнікі разрабавалі яе, як і шматлікія іншыя ўстановы культуры. Але ўжо ў  1942 г. пачалося аднаўленне кніжнай скарбніцы. Працоўны подзвіг здзейсніў калектыў супрацоўнікаў за кароткі пасляваенны час. Самаадданую працу па камплектаванні фонду, пошуку вывезеных асобнікаў, аднаўленні абслугоўвання чытачоў адлюстроўваюць пастановы,  архіўныя дакументы, справаздачы, пасляваенныя выданні бібліятэкі, а таксама артыкулы ў перыядычным друку і ўспаміны супрацоўнікаў.

Асаблівую цікавасць уяўляюць даваенныя выданні майстроў беларускага мастацкага слова Янкі Маўра, Міхася Лынькова, Андрэя Александровіча, пазначаныя ворагам і вернутыя ў фонды. Каштоўны асобнік твораў Паўлюка Труса з надпісам, які сведчыць аб тым, што кніга была знойдзена ў Берліне ў 1945 г. Прадстаўлены і асобнікі з калекцыі кніг па батаніцы і геаграфіі, вернутыя на радзіму ў 2010 г.

Дакументальныя помнікі з’яўляюцца каштоўнымі сведкамі ваенных падзей і яскравым напамінам аб неабходнасці захавання памяці пра мужных і бескарыслівых людзей, якія зрабілі магчымым наша мірнае існаванне. Дзякуючы іх намаганням Дзяржаўная бібліятэка БССР ператварылася ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі – найбуйнейшы інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр краіны.

Кніжная выстава “Шлях мужнасці і славы” працуе з 6 мая па 17 жніўня 2022 года ў кальцавой галерэі 2-га паверха.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам