ГалоўнаяМерапрыемствыМая любімая дача
Шлях мужнасці і славы
Вучымся іграць. Самавучыцелі ігры на музычных інструментах

Мая любімая дача

Мая любімая дача
Іншыя мерапрыемствы
5 мая – 27 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 5 мая па 27 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Мая любімая дача”.

З ранняй вясны надыходзіць дачны сезон, які доўжыцца да самай позняй восені. Для адных дача – гэта летні адпачынак і паходы ў лес за грыбамі, для іншых – пасадкі і збор ураджаю, для трэціх – пастаяннае месца пражывання ўдалечыні ад мітусні мегаполісаў.

Да працы на загарадных участках старанна рыхтавацца пачынаюць загадзя. Прадстаўленыя ў экспазіцыі матэрыялы падрабязна раскажуць, як правільна выбраць угнаенні, вырасціць расаду, змагацца з хваробамі і шкоднікамі раслін. Шматлікія рэкамендацыі сабраны ў часопісах “1 000 советов дачнику”, “Урожайные сотки”, “Садовод и огородник”.

Якія працы праводзіць у маі-чэрвені ў садзе і агародзе? Эксперты – аграномы, біёлагі, ландшафтныя дызайнеры, садаводы з вялікім вопытам – падзеляцца парадамі ў публікацыях з перыядычных выданняў “Приусадебное хозяйство”, “Сад, огород – кормилец и лекарь”, “Дом & Сад”.

Як сваімі рукамі акультурыць садовыя ўчасткі? Зрабіць цяпліцу ў агародзе, дэкаратыўны плот ці нават вадаём? Пра гэта раскажуць часопісы “Хозяин”, “Садовый дизайн”, “Поделись советом”. Нямала рэкамендацый можна знайсці па кветаводству, пчалярстве, свойскай жывёлагадоўлі.

Дадаткова на выставе прадстаўлены зразумелы і патрэбны ўсім дачнікам месячны каляндар садавода і агародніка на 2022 год.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 30 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам