ГалоўнаяМерапрыемствы“Брама” запрашае!
Халакост: навечна ў памяці людской
Напрадвесні беларускай навукі

“Брама” запрашае!

“Брама” запрашае!
Іншыя мерапрыемствы
12 студзеня – 1 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Ракурс”
Месца правядзення

12 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адкрылася выстава “30 гадоў першай беларускай галерэі”, прымеркаванай да юбілею аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама”.

Выставачны праект – рэтраспектыўны дайджэст 30 гадоў існавання галерэі. На яе рахунку – каля 300 выстаў і канцэптуальных праектаў, у тым ліку міжнароднага фармату. Выставы ўпрыгожвалі фестывалі і прэм'еры, адкрывалі новыя імёны.

Экспанаты дзівяць шырокай палітрай відаў, жанраў і стыляў (жывапіс, скульптура, графіка) і разнастайнасцю матэрыялаў – тэкстыль, метал, шкло, кераміка, фарфор.

Куратар гэтага праекта – заснавальніца першай галерэі суверэннай Беларусі – аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама” Ларыса Фінкельштэйн, член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў “АІС”.

Убачыць цудоўныя ўзоры беларускага выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва, пазнаёміцца з яркімі імёнамі і праектамі аўтараў, найбольш адпаведнымі духу галерэі “Брама”, можна да 1 сакавіка 2022 года.

На вернісаж уваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам