ГалоўнаяМерапрыемствыХалакост: навечна ў памяці людской
Чараўнік народнай песні
“Брама” запрашае!

Халакост: навечна ў памяці людской

Халакост: навечна ў памяці людской
Іншыя мерапрыемствы
12 студзеня – 9 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

C 12 студзеня па 9 лютага ў аванзале аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Халакост: навечна ў памяці людской”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту.

Гэты Дзень быў заснаваны 1 лістапада 2005 года на 60-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя 60/7 “Памяць пра Халакост”) і штогод адзначаецца 27 студзеня – у дзень вызвалення савецкімі войскамі ў 1945 годзе найбуйнейшага нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым-Біркенаў.

Ініцыятарамі прыняцця рэзалюцыі выступілі Ізраіль, Канада, Аўстралія, Расія, Украіна, ЗША, а іх суаўтарамі – яшчэ больш за 90 дзяржаў. У дакуменце падкрэслівалася, што Халакост, які прывёў да вынішчэння адной траціны яўрэйскага народа і вялікай колькасці прадстаўнікоў іншых меншасцей, ніколі не павінен быць забыты і што гэтая трагедыя заўсёды будзе служыць усім народам перасцярогай ад небяспекі, якую ўтойваюць у сабе нянавісць, фанатызм, расізм і прымхі.

Каб урокі Халакосту назаўжды захаваліся ў памяці наступных пакаленняў і спрыялі прадухіленню актаў генацыду ў будучым, адпаведна гэтай рэзалюцыі была заснавана Праграма асветніцкай дзейнасці “Халакост і Арганізацыя Аб'яднаных Нацый”.

Праграма прадугледжвае цеснае супрацоўніцтва з тымі, хто перажыў Халакост, каб іх галасы былі пачутыя і гучалі як папярэджанне аб наступствах антысемітызму і іншых формаў дыскрымінацыі. Праграмай запланаваны міжнародныя кампаніі, семінары, прагляд кінафільмаў, выставы, падрыхтоўка навучальных матэрыялаў для педагогаў і студэнтаў.

Беларусь была адной з краін-суаўтараў рэзалюцыі “Памяць пра Халакост”. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай трагедыі, штогод праводзяцца і ў нас у рэспубліцы.

У гады вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара і прайшла праз усе жахі Халакосту. На акупаванай нацыстамі тэрыторыі краіны было створана больш за дзве з паловай сотні лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Сярод іх – Мінскае гета, а таксама найбуйнейшы на тэрыторыі Беларусі нацысцкі лагер смерці “Трасцянец”, у якім знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя і яўрэйскае насельніцтва, дэпартаванае з Аўстрыі, Германіі, Польшчы і іншых краін.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае больш за 70 дакументаў на рускай, нямецкай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты. Сярод іх – гістарычныя, дакументальныя, мемуарныя дакументы, якія распавядаюць пра Халакост як адно з самых жахлівых злачынстваў нацыстаў. Усе матэрыялы – гэта сведчанне павагі да тых, хто выжыў, і даніна памяці загінулым ахвярам. Яны адлюстроўваюць надзею на тое, што вывучэнне гэтай трагедыі падштурхне чалавецтва рашуча адмовіцца ад усіх форм расізму, насілля і антысемітызму.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Гісторыя Халакосту ў Еўропе
  • Пра гэта немагчыма забыцца (успаміны пра Халакост)
  • Урокі Халакосту
  • Халакост на тэрыторыі Беларусі

Выстава будзе цікавая гісторыкам, спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, а таксама студэнтам, магістрантам, выкладчыкам.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам