ГалоўнаяМерапрыемствыНапрадвесні беларускай навукі
“Брама” запрашае!
Спажывец і яго правы: да Сусветнага дня абароны правоў спажыўца

Напрадвесні беларускай навукі

Напрадвесні беларускай навукі
Іншыя мерапрыемствы
11 студзеня − 28 лютага
Дата правядзення
10.00−21.00
Час правядзення
зала беларускай літаратуры
Месца правядзення

З 11 студзеня па 28 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Напрадвесні беларускай навукі”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня заснавання Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), першай у гісторыі Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы, папярэдніка НАН Беларусі.

Інстытут беларускай культуры быў заснаваны 30 студзеня 1922 года па ініцыятыве наркома асветы БССР Усевалада Ігнатоўскага, які і стаў першым прэзідэнтам гэтай установы. Інбелкульт замяніў сабой Навукова-тэрміналагічную камісію, якая займалася распрацоўкай беларускай навуковай тэрміналогіі. Акрамя гэтага, у склад Інбелкульта ўваходзілі беларуская, яўрэская, польская, літоўская, латышская і іншыя секцыі. Іх дзейнасць была накіравана на вывучэнне этнаграфіі, фальклору, гісторыі і культуры адпаведных народаў. Секцыі дапамагалі ў адкрыцці нацыянальных школ, тэатраў, ладзілі юбілеі выбітных прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей.

Пры Інбелкульце працавала і бібліяграфічная камісія, якую ўзначаліў першы дырэктар Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі (затым – Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна, цяпер – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) І.Б. Сіманоўскі, сакратаром камісіі была будучая загадчыца аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі Ю.І. Бібіла.

У свой час членамі Інстытута беларускай культуры былі Я.Ф. Карскі, Я.Ю. Лёсік, І.Д. Луцэвіч (Янка Купала), К.М. Міцкевіч (Якуб Колас), С.М. Некрашэвіч, З.Ф. Жылуновіч, І.І. Замоцін, В.Ю. Ластоўскі, У.І. Пічэта, А.А. Смоліч і іншыя.

На выстаўцы экспануецца каля 150 выданняў, асноўную частку з якіх складаюць выданні Інбелкульта. Сярод прадстаўленых кніг – “Беларуская навуковая тэрміналогія”, “Беларускі архіў”, “Апісанне Горацкага раёну”, “Чатырохсотлецце беларускага друку”, “Віцебскі краёвы слоўнік” М.І. Каспяровіча, “Говоры восточных уездов Гомельской губернии в их современном состоянии” П.А. Растаргуева, “Беларуская архітэктура ў ХІ–ХІІ ст.” М.М. Шчакаціхіна і шмат іншых.

1-Inbelkul't.jpg

Экспазіцыя аздоблена фотаздымкамі і дапоўнена сучаснымі выданнямі аб навуковай дзейнасці Інбелкульта.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам