ГалоўнаяМерапрыемствыКанцэрт піяніста Андрэя Кіранава
Калядныя сустрэчы з кнігай Юі Вісландэр “Мама Му, Крумкач і Каляды”
Супрацьдзеянне карупцыі: нацыянальны і міжнародны вопыт

Канцэрт піяніста Андрэя Кіранава

Канцэрт піяніста Андрэя Кіранава
Іншыя мерапрыемствы
11 снежня
Дата правядзення
15.00–17.30
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

У суботу, 11 снежня, малады беларускі піяніст, чытач Нацыянальнай бібліятэкі Андрэй Кіранаў выступіць з сольным канцэртам, прымеркаваным да 210-годдзя з дня нараджэння венгерскага кампазітара Феранца Ліста.

Феранц Ліст (1811–1886) – найвялікшы піяніст і кампазітар XIX ст., адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў музычнага рамантызму. Да гэтага часу яго віртуозная тэхніка з’яўляецца непераўзыдзеным узорам для сучасных выканаўцаў, а фартэпіянныя творы – вяршынямі ў сваім родзе. Як кампазітар ён зрабіў мноства адкрыццяў у галіне гармоніі, мелодыкі і формы, стварыў новыя інструментальныя жанры, а як піяніст – здзейсніў карэнны пераварот у піяністычнай тэхніцы: увёў “сімфанічную трактоўку” фартэпіяна, заснаваную на паўнагучнасці і маляўнічасці. Будучы адважным наватарам, ён узбагаціў музыку новымі ідэямі і выразнымі сродкамі.

У канцэрце будуць выкананы фартэпіянныя сачыненні, якія аб’ядналі розныя перыяды творчасці кампазітара. Разам з Венгерскай рапсодыяй, “Альбомам падарожніка” і іншымі “музычнымі сімваламі” асобы Ф. Ліста прагучаць творы, якія адкрылі старонкі духоўна-рэлігійнага жыцця кампазітара. Кожны канцэртны нумар будзе суправаджацца каментарамі Андрэя Кіранава, у якіх выканаўца крыху раскажа пра сачыненні і падзеліцца сваім асабістым, патаемным стаўленнем да іх.

Канцэрт пачнецца а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Запрашаем усіх жадаючых!

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або білета сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017)293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Чытайце таксама, як прайшоў канцэрт фартэпіяннай музыкі.

Мерапрыемствы

Невычэрпнае багацце слова

01.06.2023

Юбілейная выстаўка “Невычэрпнае багацце слова”, прысвечаная 70-годдзю беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Сямёнавіча Роўды, праходзіць з 1 чэрвеня па 3 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Прафесіяналізм. Адвага. Гонар

30.05.2023

З 30 мая па 27 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана выстава “Прафесіяналізм. Адвага. Гонар”, прысвечаная 170-годдзю пажарнай службы Беларусі.



Бібліятэкарам