ГалоўнаяМерапрыемствыСупрацьдзеянне карупцыі: нацыянальны і міжнародны вопыт
Канцэрт піяніста Андрэя Кіранава
“Бібліятэка Максіма”: рэканструкцыя ўласнай бібліятэкі беларускага класіка (+відэа)

Супрацьдзеянне карупцыі: нацыянальны і міжнародны вопыт

Супрацьдзеянне карупцыі: нацыянальны і міжнародны вопыт
Іншыя мерапрыемствы
8 снежня – 16 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 8 снежня 2021 года па 16 студзеня 2022 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Супрацьдзеянне карупцыі: нацыянальны і міжнародны вопыт”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з карупцыяй.

Гэты Дзень быў абвешчаны на 58 сесіі Генеральнай асамблеі ААН 31 кастрычніка 2003 года (рэзалюцыя № A/RES/58/4) і штогод адзначаецца 9 снежня.

У 2021 годзе Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй пройдзе пад дэвізам “Тваё права, твая роля: скажы карупцыі не”.

Карупцыя – складаная сацыяльная, палітычная і эканамічная з’ява, якая, у той ці іншай ступені, закранае ўсе краіны і ўсе сферы жыцця грамадства. Яна разбурае дэмакратычныя інстытуты, запавольвае эканамічнае развіццё і падрывае дзяржаўныя асновы. Прадухіленне карупцыі забяспечвае прагрэс у дасягненні мэт у галіне ўстойлівага развіцця, дапамагае абараніць планету, стварыць працоўныя месцы і дае больш шырокі доступ да асноўных паслуг, такіх як ахова здароўя і адукацыя.

Урад, арганізацыі прыватнага сектара, няўрадавыя арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі і грамадзяне па ўсім свеце аб’ядноўваюць свае намаганні для барацьбы з гэтым злачынствам. На перадавой лініі ў барацьбе з карупцыяй знаходзяцца Праграма развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН) і Упраўленне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН).

Асноўным міжнародным нарматыўным дакументам па пытаннях прадухілення карупцыі і барацьбе з ёй з’яўляецца Канвенцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць карупцыі, якая была адкрыта для падпісання ў кастрычніку 2003 года і ўступіла ў сілу ў снежні 2005 года. Дакумент абавязвае дзяржавы, якія яго падпісалі, абвясціць крымінальным злачынствам хабар, крадзеж бюджэтных сродкаў і адмыванне карупцыйных даходаў. У ім прадугледжваюцца меры па папярэджанні карупцыі, пакаранні вінаватых, а таксама механізмы міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з гэтым злом. Канвенцыя абавязвае дзяржавы-члены праводзіць палітыку процідзеяння карупцыі, адобрыць адпаведныя законы і заснаваць спецыяльныя органы для барацьбы з гэтай з’явай.

Падтрымліваючы і развіваючы міжнародныя ініцыятывы па барацьбе з карупцыяй, Рэспубліка Беларусь адной з першых дзяржаў-удзельніц ратыфікавала Канвенцыю ААН супраць карупцыі. Акрамя гэтай канвенцыі, нашай дзяржавай ратыфікаваны і няўхільна выконваюцца такія асноўныя міжнародныя акты, як Канвенцыя Савета Еўропы аб крымінальнай адказнасці за карупцыю, Канвенцыя ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, Канвенцыя аб грамадзянска-прававой адказнасці за карупцыю.

Бескампрамісная барацьба з карупцыяй – цэнтральнае звяно ўнутранай палітыкі нашай дзяржавы. Базавым дакументам, на аснове якога арганізуецца антыкарупцыйная дзейнасць у нашай краіне, з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”, прыняты 15 ліпеня 2015 года. Усе гэтыя дакументы прадстаўлены на выставе.

Экспазіцыя налічвае больш за 70 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты. Асноўная частка выставы – гэта дакументы міжнародных арганізацый (ААН, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.).

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Паняцце, формы і віды карупцыі. Уплыў карупцыі на развіццё грамадства
  • Міжнародныя прававыя дакументы, накіраваныя на барацьбу з карупцыяй
  • Асноўныя метады і напрамкі барацьбы з карупцыяй і яе асобнымі праявамі
  • Барацьба з карупцыяй у Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе цікавая работнікам органаў дзяржаўнай улады і кіравання, супрацоўнікам праваахоўных органаў, пракурорам, суддзям, а таксама выкладчыкам, аспірантам і студэнтам юрыдычных ВНУ.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Мроі ў садах Версаля

25.09.2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Мроі ў садах Версаля”, прысвечаная 320-годдзю з дня нараджэння французскага мастака Франсуа Бушэ (1703–1770), праходзіць з 25 верасня па 29 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).



Бібліятэкарам