ГалоўнаяМерапрыемствыКалядныя сустрэчы з кнігай Юі Вісландэр “Мама Му, Крумкач і Каляды”
Нацыянальная бібліятэка запрашае ў віртуальную літаратурную гасціную
Канцэрт піяніста Андрэя Кіранава

Калядныя сустрэчы з кнігай Юі Вісландэр “Мама Му, Крумкач і Каляды”

Калядныя сустрэчы з кнігай Юі Вісландэр “Мама Му, Крумкач і Каляды”
Іншыя мерапрыемствы
11 снежня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае юных сяброў на калядныя сустрэчы з кнігай Юі Вісландэр “Мама Му, Крумкач і Каляды”.

Вядомая многім дзецям і іх бацькам кніга распавядае пра чарговыя прыгоды герояў на Каляды. Мама My прыгатавала свайму лепшаму сябру Крумкачу калядны сюрпрыз, бо дарыць падарункі яшчэ больш прыемна, чым іх атрымліваць.

Чытаем пра прыгоды Мамы Му і Крумкача, выконваем цікавыя заданні, якія падрыхтавалі галоўныя героі кнігі і ствараем навагодні падарунак сваімі рукамі.

Музейныя чытанні разлічаны на дзяцей 6–10 гадоў.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс для індывідуальных наведвальнікаў і груп па тэлефонах: (8 017) 293 27 82, (8 029) 18 18 451.

Кантактная асоба – Заблоцкая Таццяна.
E-mail: tatsianazablotskaya@gmail.com

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам