ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калядныя сустрэчы з кнігай Юі Вісландэр “Мама Му, Крумкач і Каляды”
Навагоднія цуды

Канцэрт фартэпіяннай музыкі Феранца Ліста

Канцэрт фартэпіяннай музыкі Феранца Ліста
Іншыя навіны

11 снежня ў бібліятэцы адбыўся канцэрт, прысвечаны 210-годдзю з дня нараджэння венгерскага кампазітара Феранца Ліста.

Малады беларускі піяніст, чытач Нацыянальнай бібліятэкі Андрэй Кіранаў выканаў фартэпіянныя творы розных перыядаў творчасці кампазітара: Венгерская рапсодыя № 17, “Ліён” і “Даліна Абермана” з цыкла “Альбом падарожніка”, элегіі, “Ave Maria”, “Sancta Dorortea” і інш.

Эмацыйнае, маляўнічае выкананне тэхнічна складаных твораў знайшло жывы водгук у слухачоў. Пасля канцэрту наведвальнікі мелі магчымасць пагутарыць, падзяліцца ўражаннямі і падзякаваць піяністу.

Вялікую цікавасць у прысутных выклікала выстава, падрыхтаваная спецыялістамі залы нотных і аўдыявізуальных дакументаў, дзе дэманстраваліся ноты выкананых твораў і літаратура аб жыцці і творчасці Феранца Ліста.

Сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў з цыкла “Гадзіна музыкі”.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі дакументамі.

Навіны

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

21 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Белая ластаўка Беларусі

20 Вер 2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам