ГалоўнаяМерапрыемствыМалады беларускі экслібрыс
Зямля: адна планета на ўсіх
Запрашаем дзяцей на заняткі “Цікава пачытаць”

Малады беларускі экслібрыс

Малады беларускі экслібрыс
Іншыя Мерапрыемствы
1 чэрвеня – 31 снежня
Дата правядзення
10:00 – 18:00
Час правядзення
пам. 347
Месца правядзення

Падчас святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей у музеі кнігі адкрылася выстава “Малады беларускі экслібрыс”, дзе прадстаўлены працы ўдзельнікаў конкурсу экслібрысаў.

Конкурс быў прымеркаваны да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзя музея кнігі.

Стварыць кніжны знак – няпростая задача, але юныя мастакі і кнігазнаўцы выдатна справіліся. У творчым праекце прынялі ўдзел дзеці ад 6 да 16 гадоў з усіх куточкаў Беларусі. На выставе прадстаўлены больш за 170 экслібрысаў, створаных юнымі талентамі!

Экслібрыс з’яўляецца адначасова кнігаўладальніцкім знакам і творам мастацтва. Юныя мастакі прадумвалі сюжэты, ідэі і малявалі кніжныя знакі, перадаючы конкурсную тэму лаканічнымі сродкамі ў малым фармаце. Работы атрымаліся розныя: сур’ёзныя і вясёлыя, чорна-белыя і маляўнічыя. Але ўсе яны неардынарныя і індывідуальныя.

Аўтарытэтнае журы абрала пераможцаў. Іх творы вылучаны ў экспазіцыі ў асобны тэматычны блок.

Партнёрам праекта выступіла кампанія OZ.

Экспазіцыя будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 31 снежня 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.





Бібліятэкарам