ГалоўнаяМерапрыемствыЗямля: адна планета на ўсіх
Прэзентацыя кнігі Кастанціна Цыбульскага “Я застаюся тут”
Новы праект бібліятэкі “Па-за вернісажам”

Зямля: адна планета на ўсіх

Зямля: адна планета на ўсіх
Іншыя мерапрыемствы
2 чэрвеня – 13 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 2 чэрвеня па 13 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Зямля: адна планета на ўсіх”, прысвечаная Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя.

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 15 снежня 1972 года на 27-й сесіі (рэзалюцыя № A/RES/2994 (XXVII)), дзе таксама была заснавана Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) – новая арганізацыя, пад эгідай якой гэты Дзень адзначаецца 5 чэрвеня кожнага года.

Вызначаючы глабальны экалагічны парадак дня і садзейнічаючы рэалізацыі экалагічнага кампанента канцэпцыі ўстойлівага развіцця, ЮНЕП выступае аўтарытэтнай абаронцай інтарэсаў навакольнага асяроддзя ва ўсім свеце. У сакавіку 2019 года, па ініцыятыве Сальвадора, падтрыманай больш чым 70 краінамі, Генеральная асамблея ААН абвясціла 2021–2030 гады Дзесяцігоддзем аднаўлення экасістэм.

Экасістэмы падтрымліваюць усё жывое на Зямлі. Чым больш здаровыя экасістэмы, тым больш здаровыя планета і чалавецтва. Лясы забяспечваюць пітной вадой траціну найбуйнейшых гарадоў свету і з’яўляюцца домам для 80 % земнаводных, 75 % птушак і 68% млекакормячых. Тарфянікі захоўваюць каля 30 % усяго глебавага вугляроду. Дрэвы, якія растуць на вуліцах, зніжаюць максімальную летнюю тэмпературу паветра прыкладна на 0,5–2°C, што станоўча адбіваецца на жыцці не менш за 68 мільёнаў чалавек. Нарэшце, палова сусветнага ВУП залежыць ад прыроды. Усе ўкладзеныя ў аднаўленне экасістэм фінансавыя сродкі маюць шанец вярнуцца 30-кратнай эканамічнай выгадай. Гэта паспрыяе дасягненню да 2030 года ўсіх 17 Мэт у галіне ўстойлівага развіцця, уключаючы ліквідацыю галечы і голаду.

Мэта Дзесяцігоддзя ААН па аднаўленні экасістэм – прадухіліць і спыніць іх дэградацыю на ўсіх кантынентах і ў сусветным акіяне. Поспех у гэтай справе залежыць ад удзелу кожнага чалавека. Менавіта гэта стала афіцыйнай тэмай Сусветнага дня навакольнага асяроддзя 2021 года.

Пад дэвізам “Пераасэнсаваць. Узнавіць. Аднавіць” Праграма ААН па навакольным асяроддзі запрашае ўсіх і кожнага далучыцца да сусветнай кампаніі па вяртанні да жыцця дэградзіраваных экасістэм: лясоў, сельскагаспадарчых угоддзяў, лугоў і саван, рэк і азёр, акіянаў і ўзбярэжжаў, пасёлкаў і гарадоў, тарфянікаў і гор. Падтрымліваючы лакальныя праекты па захаванні і адраджэнні навакольнага асяроддзя, пераглядаючы спажывецкія звычкі на карысць больш адказнага выбару, высаджваючы дрэвы, чысцячы берагі рэк або проста даючы прыродзе магчымасць для самааднаўлення, мы спрыяем павышэнню каштоўнасці мясцовых экасістэм для грамадства і захаванню біялагічнай разнастайнасці.

На выставе прадстаўлена звыш 80 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, афіцыйныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва і міжнародныя прававыя дакументы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Дзейнасць ЮНЕП
  • Захаванне біяразнастайнасці
  • Праблема забруджвання атмасферы
  • Змена клімату
  • Ахова водных рэсурсаў
  • Палітыка Беларусі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя

Выстава будзе цікавая вучоным, выкладчыкам, студэнтам, спецыялістам у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя і ўсім, хто цікавіцца экалагічнымі праблемамі і праблемай захавання біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Асветніца з роду Усяслава

16.07.2021

З 16 ліпеня па 31 жніўня запрашаем наведаць выстаўку “Асветніца з роду Усяслава”, прымеркаваную да 920-годдзя з дня нараджэння беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай і 860-годдзя стварэння крыжа святой Еўфрасінні.

Лёс наканаваны з нябёс

22.07.2021

З 22 ліпеня па 22 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Лёс наканаваны з нябёс”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара і педагога Ганны Маратаўны Казловай.

Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны

21.07.2021

Да 60-годдзя беларускага гісторыка і пісьменніка Вітаўта Чаропкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 21 ліпеня па 31 жніўня праходзіць выстаўка “Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны”.

Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

22.07.2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”. На ёй упершыню будуць разам прадстаўлены аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.



Бібліятэкарам