ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на заняткі “Цікава пачытаць”
Малады беларускі экслібрыс
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”

Запрашаем дзяцей на заняткі “Цікава пачытаць”

Запрашаем дзяцей на заняткі “Цікава пачытаць”
Іншыя мерапрыемствы
5 чэрвеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

5 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Крысціны Качэні “Пчолка”.

З пазнавальных казак дзеці даведаюцца, як дзякуючы руплівай працы і дружбе рыбка па імені Ромбік пабудавала свой новы домік, як пчолка з гультайкі ператварылася ў працаўніцу, а жучок Боня стаў вядомым мастаком.

У гульні “Вулей” юныя ўдзельнікі паспаборнічаюць у зборы мёду, а ў гульні “Вясёлыя ноткі” прадэманструюць уменне іграць на розных музычных інструментах.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам