ГалоўнаяМерапрыемствыАлесь Суша – госць “Клуба кніжных прафесараў”
Літаратурная гадзіна “Чытайце самі, чытайце з намі”
Пяшчотная, мілая, добрая

Алесь Суша – госць “Клуба кніжных прафесараў”

Алесь Суша – госць “Клуба кніжных прафесараў”
Іншыя мерапрыемствы
27 красавіка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4 руб. 50 кап.
Кошт наведвання

27 кастрычніка ў межах пасяджэнняў “Клуба кніжных прафесараў” адбудуцца ўнікальныя заняткі – сустрэча са знаўцам кніжнай культуры Алесем Сушай.

У праграме: лекцыя-дыскусія для дзетак пра Берасцейскую Біблію, магчымасць пагартаць фаліянт, творчае заданне і аўтограф-сесія.

Сустрэча, арганізаваная ў межах серыі мерапрыемстваў “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”, пачнецца а 15-й гадзіне.

Кошт музейных заняткаў – 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак: (8 044) 579 39 07, (8 017) 293 27 82.
Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам